У поце аблічча твайго будзеш есьці хлеб, аж пакуль ня вернешся ў зямлю, бо з яе ты ўзяты, бо пыл ты і ў пыл вернешся».
ЭКЛЕЗІЯСТА 3:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І я ўбачыў занятак, які даў Бог сынам чалавечым, каб яны займаліся ім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бачыў я гэты клопат, які Бог даў сынам чалавечым, каб мелі сабе турботу. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Паглядзеў я на заняткі, якія даў Бог сынам чалавечым, каб займаліся імі. |
У поце аблічча твайго будзеш есьці хлеб, аж пакуль ня вернешся ў зямлю, бо з яе ты ўзяты, бо пыл ты і ў пыл вернешся».
Калі ты ня ведаеш, які шлях ветру і як [паўстаюць] косткі ва ўлоньні цяжарнай, падобна ня ведаеш дзеяў Бога, Які робіць усё.
Бо чалавеку, які добры перад абліччам Ягоным, Ён дае мудрасьць, і веданьне, і радасьць, а грэшніку дае занятак, каб зьбіраў, і назапашваў, і [потым] аддаў таму, хто добры перад абліччам Божым. І гэта таксама марнасьць і пагоня за ветрам.
Вы памятаеце, браты, працу нашую і стому, уначы і ўдзень працуючы, каб ня быць цяжарам каму з вас, мы абвяшчалі вам Эвангельле Божае.
таксама дарма ні ў каго хлеба ня елі, але ў працы і стоме рабілі ўначы і ўдзень, каб не абцяжарыць каго з вас,