І цяпер заключым запавет з Богам нашым, што выправім усіх жонак і народжаных ад іх, паводле рады гаспадара майго і тых, якія трымцяць перад прыказаньнем Бога нашага, і няхай будзе паводле Закону!
ЭЗДРЫ 10:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўстаў Эзра, і запрысяг князёў, сьвятароў і лявітаў, і ўсяго Ізраіля, што зробяць паводле слова гэтага; і яны прысягнулі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўстаў Эздра, і загадаў начальнікам над сьвятарамі, лявітамі і ўсім Ізраілем даць прысягу, што яны зробяць так. І яны прысягнулі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады Эздра ўстаў і прывёў да прысягі кіраўнікоў святароў, і левітаў ды ўвесь Ізраэль, каб учынілі паводле слова гэтага, і яны прысягнулі. |
І цяпер заключым запавет з Богам нашым, што выправім усіх жонак і народжаных ад іх, паводле рады гаспадара майго і тых, якія трымцяць перад прыказаньнем Бога нашага, і няхай будзе паводле Закону!
далучыліся да братоў сваіх, слаўных сваіх, і абавязаліся клятваю і прысягаю хадзіць паводле Закону Божага, які быў дадзены праз рукі Майсея, слугі Божага, і захоўваць, і спаўняць усе прыказаньні ГОСПАДА, Госпада нашага, і прысуды Ягоныя, і пастановы Ягоныя,
І я сварыўся на іх, і праклінаў іх, і біў некаторых з іх, і рваў у іх валасы, і запрысягаў іх Богам, [кажучы]: «Не аддавайце дочак вашых сынам іхнім і не бярыце дочак іхніх сынам сваім і сабе.
І яны сказалі: «Вернем і ня будзем ад іх вымагаць; зробім так, як ты кажаш». І я паклікаў сьвятароў, і запрысягнуў іх, што яны так зробяць.
А Ісус маўчаў. І, адказваючы, першасьвятар сказаў Яму: «Заклінаю Цябе Богам Жывым, каб Ты сказаў нам, ці Ты — Хрыстос, Сын Божы?»