НЭЭМІІ 10 - Біблія (пераклад А.Бокуна)Нээм 10 1 Тыя, што прыклалі пячаткі: Нээмія-Тыршата, сын Гахаліі, і Сэдэкія, 2 Сэрая, Азарыя, Ярэмія, 3 Пашхур, Амарыя, Малхія, 4 Хаттуш, Шэванія, Малух, 5 Харым, Мэрэмот, Абадыя, 6 Даніэль, Гіннэтон, Барух, 7 Мэшулям, Абія, Міямін, 8 Маазія, Білгай, Шэмая; гэта сьвятары. 9 І лявіты: Ешуа, сын Азаніі, Біннуй з сыноў Хэнадада, Кадміэль, 10 і браты іхнія: Шэванія, Годыя, Келіта, Пэлая, Ханан, 11 Міха, Рэхоў, Хашавія, 12 Заккур, Шэрэвія, Шэванія, 13 Годыя, Бані, Бэніну. 14 Галовы народу: Парош, Пахат-Мааў, Элям, Затту, Бані, 15 Буні, Азгад, Бэвай, 16 Адонія, Бігвай, Адын, 17 Атэр, Хізкія, Азур, 18 Годыя, Хашум, Бэцай, 19 Харыф, Анатот, Нэвай, 20 Магпіяш, Мэшулям, Хэзір, 21 Мэшэзабэль, Цадок, Яддуа, 22 Пэлятыя, Ханан, Аная, 23 Осія, Хананія, Хашуў, 24 Галяхеш, Пільха, Шавэк, 25 Рэхум, Хашаўна, Маасэя, 26 Ахія, Ханан, Анан, 27 Малух, Харым, Баана. 28 І іншы народ, сьвятары, лявіты, прыдзьвернікі, сьпевакі, нэтынэі і ўсе, якія аддзяліліся ад народаў зямлі [гэтай] дзеля Закону Божага, жонкі іхнія і дочкі іхнія, усе, якія маглі разумець, 29 далучыліся да братоў сваіх, слаўных сваіх, і абавязаліся клятваю і прысягаю хадзіць паводле Закону Божага, які быў дадзены праз рукі Майсея, слугі Божага, і захоўваць, і спаўняць усе прыказаньні ГОСПАДА, Госпада нашага, і прысуды Ягоныя, і пастановы Ягоныя, 30 І не аддаваць дочак нашых народам зямлі гэтай, і дочак іхніх ня браць для сыноў нашых, 31 і калі народы зямлі гэтай прывязуць у суботу тавары або ўсялякае збожжа, каб продаць, ня браць у іх у суботу або ў дзень сьвяты, і пакінуць [сяўбу] ў сёмы год, і [дараваць] усе даўгі. 32 І прынялі мы для сябе прыказаньне, каб даваць ад кожнага трэцюю частку сыкля на служэньне ў Доме Бога нашага, 33 на хлябы пакладныя, на штодзённую ахвяру хлебную і на штодзённае цэласпаленьне, на суботы, на маладзікі, на сьвяты, на рэчы сьвятыя і на ахвяры за грэх, каб перамольваць за Ізраіля, і на ўсякую працу ў Доме Бога нашага. 34 І кінулі мы жэрабя пра ахвяраваньне дроваў, сьвятары, лявіты і народ, каб прыносіць іх у Дом Бога нашага ў вызначаны час, з году ў год, паводле дамоў бацькоў нашых, каб спальваць іх на ахвярніку ГОСПАДА, Бога нашага, як напісана ў Законе. 35 І мы [прысягнулі] прыносіць пяршыны зямлі нашай і пяршыны ўсіх пладоў усіх дрэваў, з году ў год, у Дом ГОСПАДА, 36 і першародных сыноў нашых і са скаціны нашай, як напісана ў Законе, першародных валоў нашых і авечак нашых прыводзіць у Дом Бога нашага для сьвятароў, якія служаць у Доме Бога нашага. 37 і пачаткі цеста нашага, і дароў нашых, і плод усіх дрэваў, віна і алею прыносіць для сьвятароў у каморы Дому Бога нашага, і дзесяціны зямлі нашай [прыносіць] для лявітаў, і гэтыя лявіты будуць браць дзесяціны ў-ва ўсіх гарадах працы нашай. 38 І сьвятар, сын Аарона, будзе пры лявітах, калі лявіты будуць браць дзесяціны, і лявіты дадуць дзесяціну з дзесяцінаў у Дом Бога нашага, у каморы дому скарбніцы; 39 бо ў гэтыя каморы будуць прыносіць сыны Ізраіля і сыны Левія дары збожжа, віна і алею; і там [таксама] начыньне, якое асьвячонае, сьвятары, якія служаць, прыдзьвернікі і сьпевакі. І мы не пакінем Дому Бога нашага! |