ФІЛІМОНА 1:20 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэтак, браце, дай мне скарыстацца ад цябе ў Госпадзе; супакой унутранасьці мае ў Госпадзе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Так, браце, дай мне скарыстацца табою ў Госпадзе; супакой маё сэрца ў Госпадзе. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Так яно, браце! Хачу я табою паслужыцца ў Госпадзе. Умацуй маё сэрца ў Госпадзе. |
Дзеля гэтага мы суцешыліся пацяшэньнем вашым; а яшчэ больш узрадаваліся мы радасьцю Ціта, што быў супакоены дух ягоны вамі ўсімі.
Так што, браты мае ўлюбёныя і пажаданыя, радасьць і вянок мой, стойце так у Госпадзе, улюбёныя.
Бо вялікую маем ласку і пацяшэньне ў любові тваёй, бо праз цябе, браце, супачылі ўнутранасьці сьвятых.
Слухайцеся кіраўнікоў вашых і будзьце пакорнымі, бо яны чуваюць над душамі вашымі, як абавязаныя здаць справаздачу [за іх], каб яны рабілі гэта з радасьцю, а не ўздыхаючы, бо гэта для вас некарысна.
А хто мае маёмасьць у сьвеце, і бачыць брата свайго ў патрэбе, і зачыняе ад яго нутро сваё, дык як любоў Божая застаецца ў ім?