РЫМЛЯНАЎ 14:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А таго, хто слабы ў веры, прыймайце не на [тое, каб] спрачацца пра погляды. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Нямоглага ў веры прымайце бяз спрэчкі пра погляды ягоныя. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Слабога ў веры прымайце без спрэчак пра погляды. |
Як пастыр Ён пасьвіць статак Свой, і зьбірае рамяном Сваім ягнятаў, і носіць іх на грудзях Сваіх, і котных [авечак] гоніць паціху».
Трысьціны надламанай ня зломіць, і лёну, які дыміцца, не патушыць. Ён прынясе суд у праўдзе.
Згубленую знайду, заблукалую прывяду, скалечаную перавяжу, хворую ўмацую, а тлустую і дужую зьнішчу. Буду пасьвіць іх паводле суду [справядлівага]”.
Вы саслабелых не ўмацоўвалі, хворай не лекавалі; скалечанай не перавязвалі, заблукалай не вярталі назад, згубленай не шукалі, а абыходзіліся з імі з гвалтам і з прымусам.
Бо вось, Я пастаўлю ў зямлі пастуха, які [авечкі], якая прападае, не наведае, згубленай ня будзе шукаць, пакалечанай ня будзе лячыць, здаровай ня будзе карміць, але мяса сытых будзе есьці і капыты іхнія будзе адрываць.
Трысьціны надламанай не пераломіць і лёну, што дыміцца, не загасіць, пакуль ня дасьць суду перамогі.
А Ісус адразу, працягнуўшы руку, схапіў яго і кажа яму: «Малаверны! Чаму ты засумняваўся?»
Глядзіце, не пагарджайце ані адным з малых гэтых, бо кажу вам, што анёлы іхнія ў небе заўсёды бачаць аблічча Айца Майго Нябеснага.
бо ўваходзіць ня ў сэрца ягонае, але ў жывот, і выкідаецца прэч, ачышчаючы ўсякую ежу».
Лепей яму, калі камень ад жорнаў вісіць у яго на шыі і ён кінуты ў мора, чым каб ён згоршыў аднаго з малых гэтых.
Сапраўды, сапраўды кажу вам: хто прыймае таго, каго Я паслаў, Мяне прыймае, а хто Мяне прыймае, прыймае Таго, Хто паслаў Мяне».
Барбары ж зьявілі нам незвычайную людзкасьць, бо, распаліўшы агонь, прынялі нас усіх, бо быў дождж і сьцюжа.
Бо калі згуба іхняя — прымірэньне сьвету, дык што прыняцьцё, як не жыцьцё з мёртвых?
Добра ня есьці мяса, і ня піць віна, і [не рабіць] нічога, ад чаго брат твой спатыкаецца, ці згаршаецца, ці слабее.
Хто есьць, не пагарджай тым, хто ня есьць; і хто ня есьць, не судзі таго, хто есьць, бо Бог прыняў яго.
I, не зьнямогшыся ў веры, ён не глядзеў на цела сваё ўжо амярцьвелае, якое мела амаль сто гадоў, і што ўлоньне Сары амярцьвела,
я стаўся для тых, якія слабыя, як слабы, каб здабыць тых, якія слабыя. Для ўсіх я стаўся ўсім, каб хоць некага збавіць.
Молім вас таксама, браты, настаўляйце свавольных, пацяшайце маладушных, падтрымлівайце слабых, будзьце доўгацярплівымі да ўсіх.
А цьвёрдая страва ёсьць для дасканалых, у якіх праз ужываньне разуменьне спрактыкаванае распазнаваць добрае і ліхое.
Калі хто прыходзіць да вас і не прыносіць гэтага вучэньня, таго не прыймайце ў дом і радавацца яму не кажыце,