Але яны ня слухалі і цьвёрдым зрабілі карак свой, як карак бацькоў іхніх, якія не хацелі верыць ГОСПАДУ, Богу свайму.
ПСАЛТЫР 78:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) і ня будуць падобныя да бацькоў сваіх, пакаленьня бунтаўнікоў і непакорных, пакаленьня, якое нетрывалае ў сэрцы сваім і дух іхні няверны Богу. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Не спамяні нам грахоў нашых продкаў; хай неўзабаве запабегнуць нас шчадроты Твае; бо мы зусім аслаблі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хай не стануцца яны, як продкі іх, пакаленне непакорлівае і няўрымслівае; пакаленне, якое не ўмацавала сэрца свайго і не быў верны Богу дух яго. |
Але яны ня слухалі і цьвёрдым зрабілі карак свой, як карак бацькоў іхніх, якія не хацелі верыць ГОСПАДУ, Богу свайму.
Аднак і рэч добрая знойдзена ў табе, бо ты зьнішчыў Астартаў у зямлі гэтай і падрыхтаваў сэрца сваё шукаць Бога».
Толькі ўзгоркі не былі прыбраныя, і народ яшчэ не падрыхтаваў сэрца свайго [быць] пры Богу бацькоў сваіх.
хто падрыхтаваў сэрца сваё шукаць Бога ГОСПАДА, Бога бацькоў сваіх, хоць не [зрабіў] ачышчэньня сьвятога».
І ня будзьце, як бацькі вашыя і як браты вашыя, якія былі няверныя ГОСПАДУ, Богу бацькоў сваіх; і Ён аддаў іх на спусташэньне, як вы бачыце.
Бацькі нашыя ў Эгіпце не зразумелі цудаў Тваіх, ня памяталі мноства міласэрнасьці Тваёй, бунтаваліся каля мора, пры моры Чырвоным.
Як часта яны бунтаваліся супраць Яго ў пустыні, засмучалі Яго ў [зямлі] бязьлюднай!
Але яны выпрабоўвалі Бога Найвышэйшага і бунтаваліся супраць Яго, і сьведчаньняў Ягоных не захоўвалі,
I ўвядзе ён вас у зямлю, дзе цячэ малако і мёд, бо Сам Я не пайду сярод цябе, бо ты — народ з цьвёрдым каркам, каб Я не выгубіў вас у дарозе».
I сказаў ГОСПАД Майсею: «Скажы сынам Ізраіля: “Ты — народ з цьвёрдым каркам. Калі Я адну хвіліну буду ісьці сярод цябе, Я выгублю цябе. А цяпер здымі з сябе аздобы свае, і Я буду ведаць, што маю рабіць з табою”».
і сказаў: «Калі я знайшоў ласку ў вачах Тваіх, Госпадзе, няхай ідзе Госпад сярод нас, бо народ гэты — [народ] з цьвёрдым каркам, і прабач беззаконьні нашыя і грахі нашыя, і мей нас за спадчыну Тваю».
Бо народ гэты бунтаўнічы, сыны хлусьлівыя, сыны, якія ня хочуць слухаць Закон ГОСПАДА,
І Я сказаў сынам іхнім у пустыні: “Не хадзіце паводле прыкладу бацькоў вашых і не захоўвайце судоў іхніх, і не паганьцеся ідаламі іхнімі.
Але яны збунтаваліся і не хацелі слухаць Мяне. Не адкінулі брыдоту з вачэй сваіх і не пакінулі ідалаў Эгіпецкіх. І Я сказаў, што выльлю абурэньне Маё на іх і заспакою гнеў Мой на іх пасярод зямлі Эгіпецкай.
Ён, прыйшоўшы і ўбачыўшы ласку Божую, узрадаваўся і маліў усіх, каб пры пастанове сэрца трывалі ў Госпадзе,
[Людзі] з цьвёрдым каркам і з неабрэзаным сэрцам і вушамі! Вы заўсёды супрацівіцеся Духу Сьвятому, як бацькі вашыя, так і вы.
Бо я ведаю непаслухмянасьць тваю і цьвёрды карак твой. Вось, сёньня, калі я жыву з вамі, вы былі непаслухмяныя ГОСПАДУ. А што будзе пасьля сьмерці маёй?
І сказаў ГОСПАД мне, кажучы: “Бачу гэты народ, і вось, гэта народ з цьвёрдым каркам.
Яны прыйшлі да сыноў Рубэна, сыноў Гада і паловы калена Манасы ў зямлю Гілеад і прамовілі да іх, кажучы:
Як хадзілі яны з таго дня, калі Я вывеў іх з Эгіпту, і аж да сёньняшняга дня, пакідаючы Мяне і служачы багам чужым, таксама робяць і табе.