ПСАЛТЫР 73:28 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А для мяне блізкасьць Бога ёсьць дабро; я зрабіў у Госпадзе маім, ГОСПАДЗЕ, прыстанішча маё, каб абвяшчаць усе справы Твае. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Мне ж добра быць блізка да Бога, мець у Госпадзе Богу прытулак сабе. Абвяшчу пра ўсе справы Твае ў брамах Сіёна. |
Шчасьлівы чалавек, які пэўнасьць сваю мае ў ГОСПАДЗЕ, і не зьвяртаецца да ганарыстых і тых, якія прыхіляюцца да няпраўды.
Хадзеце, паслухайце, і я раскажу ўсім, хто Бога баіцца, што Ён учыніў для душы маёй.
Вусны мае будуць абвяшчаць праведнасьць Тваю, і цэлы дзень — выратаваньне Тваё, бо ім лічбы ня ведаю я!
І язык мой будзе цэлы дзень разважаць пра праведнасьць Тваю, бо асаромленыя і ў ганьбе тыя, што шукалі ліха для мяне.
Наблізьцеся да Бога, і Ён наблізіцца да вас. Ачысьціце рукі, грэшнікі, выпраўце сэрцы, двудушныя!
Бо і Хрыстос, каб прывесьці нас да Бога, раз пацярпеў за грахі, Праведны — за няправедных, забіты целам, але ажыўлены Духам,
І сказаў Саўл: «Нападзем на Філістынцаў уначы, і зьнішчым іх да сьвятла раніцы, і не пакінем з іх аніводнага». І [народ] сказаў: «Усё, што добрае ў вачах тваіх, рабі». А сьвятар сказаў: «Наблізімся тут да Бога».