і сказаў: «Дабраслаўлёны ГОСПАД, Бог пана майго Абрагама, Які не ўхіліў міласэрнасьці Сваёй і вернасьці Сваёй ад пана майго! Я — на шляху, якім прывёў мяне ГОСПАД да дому брата пана майго».
ПСАЛТЫР 61:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Дадай дні да дзён валадара, няхай гады яго [будуць] з пакаленьня ў пакаленьне, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Толькі Ён - цьвярдыня мая і ратунак мой, сховы мае: не пахіснуся. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ты дадасі дні да днёў цара, гады ж яго — праз пакаленні і пакаленні. |
і сказаў: «Дабраслаўлёны ГОСПАД, Бог пана майго Абрагама, Які не ўхіліў міласэрнасьці Сваёй і вернасьці Сваёй ад пана майго! Я — на шляху, якім прывёў мяне ГОСПАД да дому брата пана майго».
Я ня варты ўсёй міласэрнасьці і ўсёй праўды, якую Ты ўчыніў для слугі Твайго, бо я з кіем маім перайшоў Ярдан гэты, а цяпер стаю з двума табарамі.
І будуць славіць на вякі імя Тваё, кажучы: “ГОСПАД Магуцьцяў — Бог Ізраіля”. А дом слугі Твайго Давіда будзе моцна стаяць перад абліччам Тваім.
Праведнасьць Тваю я не хаваў у сэрцы маім, пра вернасьць Тваю і выратаваньне Тваё я казаў, міласэрнасьці Тваёй і праўды Тваёй перад царквой вялікай ня ўтоіваў.
Спашлі сьвятло Тваё і праўду Тваю, каб вялі мяне і прывялі на гару сьвятую Тваю і да сялібы Тваёй,
Міласэрнасьць і праўда ахоўваюць валадара, і міласэрнасьцю ўмацоўваецца пасад ягоны.
Ты зьявіш праўду Якубу, міласэрнасьць Абрагаму, як прысягнуў бацькам нашым у дні даўнейшыя.
І Ён будзе валадарыць над домам Якуба на вякі, і Валадарству Ягонаму ня будзе канца».
Бо Хрыстос увайшоў не ў сьвятыню, рукамі зробленую, на ўзор праўдзівае, але ў самае неба, каб цяпер зьявіцца перад абліччам Божым за нас;