Але як ты праз [грэх свой] пагрэбаваў зьнявагамі ворагаў ГОСПАДА, сын, які народзіцца ў цябе, памрэ».
ПСАЛТЫР 5:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А я праз вялікую міласэрнасьць Тваю ўвайду ў Дом Твой, і ў страху Тваім пакланюся ў Сьвятыні сьвятасьці Тваёй. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А я, зь вялікай ласкі Тваёй, увайду ў харомы Твае, пакланюся храму сьвятому твайму богабаязна. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А я вось у мностве міласэрнасці Тваёй увайду ў дом Твой; пакланюся святому храму Твайму ў страху Тваім. |
Але як ты праз [грэх свой] пагрэбаваў зьнявагамі ворагаў ГОСПАДА, сын, які народзіцца ў цябе, памрэ».
Пакланюся ў сьвятыні сьвятасьці Тваёй і буду славіць імя Тваё за міласэрнасьць Тваю і праўду Тваю, бо Ты ўзьвялічыў па-над усякае імя Тваё слова Тваё.
Навучы мяне, ГОСПАДЗЕ, шляху Твайму, і вядзі мяне роўнай сьцежкай насупраць ворагам маім!
Бо чужынцы паўсталі супраць мяне, і моцныя шукаюць душы маёй; яны ня маюць Бога перад сабою. (Сэлях)
Навучы мяне, ГОСПАДЗЕ, шляху Твайму, каб хадзіў я ў праўдзе Тваёй; зьяднай сэрца маё, каб баялася імя Твайго.
Вочы твае няхай глядзяць проста, а павекі твае няхай скіраваныя будуць перад табою.
І я сказаў: “Я прагнаны ад вачэй Тваіх. Як я пагляджу яшчэ на сьвятую сьвятыню Тваю?”
Бо ён той, пра якога сказаў прарок Ісая: «Голас таго, хто кліча ў пустыні: Падрыхтуйце шлях Госпаду, простымі рабіце сьцежкі Яму».
і сьцежкі простыя рабіце нагамі вашымі, каб кульгавае нікуды ня збочыла, а лепш было аздароўленае.