ПСАЛТЫР 35:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо яны без прычыны таемна [наставілі] на мяне ў яме сетку сваю, без прычыны выкапалі яму для душы маёй. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Праўда Твая - як горы Божыя, і суды Твае - бездань вялікая! Людзей і быдла захоўваеш Ты, Госпадзе! Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Без прычыны бо нацягнулі яны на мяне сетку сваю, без прычыны выкапалі воўчую яму супраць душы маёй. |
Захавай мяне, ГОСПАДЗЕ, ад рук бязбожніка! Захоўвай мяне ад чалавека злачыннага, ад тых, што мяркуюць пахіснуць стопы мае.
Бо ўсе, якія на Цябе спадзяюцца, ня будуць асаромленыя. Будуць асаромлены тыя, якія адступаюцца без прычыны.
Яны наставілі сетку дзеля стопаў маіх, прыгнялі душу маю, яны капалі яму перад абліччам маім, але [самі] ўваліліся ў яе. (Сэлях)
якія навастрылі як меч язык свой, нацягнулі [лук са] стрэламі сваімі — горкімі словамі,
Я зьнямогся ад крыку майго, засохла горла маё; змарыліся вочы мае, пакуль я спадзяваўся на Бога майго.
Ці ж за дабро аднагароджваюць ліхам? Бо яны выкапалі яму для душы маёй! Узгадай, як я стаяў перад абліччам Тваім, каб прамаўляць пра іх добрае і каб адвярнуць гнеў Твой ад іх.