ПСАЛТЫР 35:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Схапі дзіду і загарадзі дарогу тым, якія перасьледуюць мяне. Скажы душы маёй: «Я — збаўленьне тваё». Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо ягоныя вочы лісьлівяць яму, быццам шукаюць віну, каб зьненавідзець яе; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) выцягні абсечны меч і сякіру супраць тых, што чыняць мне пераслед. Скажы душы маёй: «Ратунак твой — гэта Я». |
Ці ж не атачыў Ты дабраславенствам Тваім і яго, і дом ягоны, і ўсю маёмасьць ягоную, і працу рук ягоных, і ці не павялічваецца маёмасьць ягоная на зямлі?
Калі злачынцы выйдуць супраць мяне, каб пажэрці цела маё, прыгнятальнікі і ворагі мае, яны самі спатыкнуцца і ўпадуць.
І станецца, калі Госпад скончыць усе справы Свае на гары Сыён і ў Ерусаліме, [Ён скажа]: «Я наведаю плод пыхлівага сэрца валадара Асірыі і фанабэрыю ганарыстых вачэй ягоных».
Вось Бог — збаўленьне маё! Спадзяюся на Яго і ня буду баяцца, бо ГОСПАД, ГОСПАД — моц мая і песьня мая, Ён стаўся збаўленьнем маім».