ПСАЛТЫР 34:20 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Шмат ліхога [здараецца] ў праведнага, але з усяго гэтага ратуе яго ГОСПАД. Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо не за мір прамаўляюць яны, а супроць мірных на землях плятуць аблудныя намыслы; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) РЭС. Многа бед у справядлівых, але з усіх іх уратуе іх Госпад. |
Усе косткі мае скажуць: «ГОСПАДЗЕ, хто падобны да Цябе, Які ратуеш прыгнечанага ад дужэйшага за яго, беднага і прыгнечанага — ад таго, хто яго абдзірае?»
ГОСПАД дапаможа ім і вызваліць іх; Ён вызваліць іх ад бязбожнікаў і збавіць іх, бо яны ў Ім маюць надзею.
І як каштоўнай была душа твая ў вачах маіх, так няхай каштоўнай будзе душа мая ў вачах ГОСПАДА, і няхай абароніць Ён мяне ад усякага прыгнёту».