Праз пасланцоў тваіх ты зьневажаў Госпада і казаў: "З мноствам калясьніцаў маіх я ўзыйшоў на горы высокія, на схілы Лібану. Я выразаў гонкія кедры і найпрыгажэйшыя кіпарысы, і дайшоў аж у нетры лесу Кармэлю.
ПСАЛТЫР 20:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэтыя [спадзяюцца] на калясьніцы і коней, а мы ўзгадваем імя ГОСПАДА, Бога нашага. Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо цар спадзяецца на Госпада, і з даброці Ўсявышняга не пахісьнецца. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Адныя — на калясніцах, іншыя — на конях, а мы імя Госпада нашага сталі клікаць. |
Праз пасланцоў тваіх ты зьневажаў Госпада і казаў: "З мноствам калясьніцаў маіх я ўзыйшоў на горы высокія, на схілы Лібану. Я выразаў гонкія кедры і найпрыгажэйшыя кіпарысы, і дайшоў аж у нетры лесу Кармэлю.
І выйшаў Аса перад аблічча ягонае, і пашыхтаваліся на бітву ў даліне Цэфат каля Марэшы.
І клікаў Аса да ГОСПАДА, Бога свайго, і сказаў: «ГОСПАДЗЕ, няма [нікога], акрамя Цябе, каб дапамагчы шматлікаму, [або таму, хто] ня мае сілы. Дапамажы нам, ГОСПАДЗЕ, Божа наш, бо мы на Цябе спадзяемся і ў імя Тваё мы выйшлі супраць мноства гэтага. ГОСПАДЗЕ, Ты — Бог наш! Няхай ня спыніць Цябе чалавек».
бо я саромеўся прасіць у валадара войска і коньнікаў, каб абаранялі нас ад ворага ў дарозе, бо мы сказалі валадару, кажучы: «Рука Бога нашага на дабро для ўсіх, хто шукае Яго, а моц Ягоная і гнеў Ягоны — на ўсіх, хто пакідае Яго».
Сьпеў узыходжаньня. Тыя, што спадзяюцца на ГОСПАДА, [яны] як гара Сыён, якая не пахісьнецца і будзе на вякі.
Ня будзе збаўлены валадар войскам вялікім, волат ня вызваліцца праз вялікую сілу сваю;
Асірыя ня збавіць нас. Ня будзем езьдзіць на конях і ня будзем казаць “божа наш” вырабу рук нашых. Бо ў Табе знойдзе міласьць сірата».
Ня радуйся з мяне, вораг мой! Хоць я ўпаў, я ўстану; хоць я жыву ў цемры, ГОСПАД — сьвятло для мяне.
Выйшлі яны ўсе з дружынамі сваімі, народ шматлікі, быццам пясок на беразе мора, і коньнікі, і калясьніцы ў вялікай лічбе.
Няхай гэтак, ГОСПАДЗЕ, зьнікнуць усе ворагі Твае! А тыя, што любяць Цябе, няхай ясьнеюць як сонца, якое ўзыходзіць!» І зямля жыла ў супакоі сорак гадоў.
А Давід сказаў Філістынцу: «Ты ідзеш на мяне з мячом, і дзідай, і шчытом, а я іду на цябе ў імя ГОСПАДА Магуцьцяў, Бога войска Ізраіля, з якога ты насьміхаўся.