ПСАЛТЫР 149:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Будуць цешыцца багабойныя ў славе [Ягонай], будуць весяліцца на ложках сваіх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хай радуюцца сьвятыя ў славе, хай сьпяваюць на ложках сваіх. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хай цешацца святыя славаю, хай весяляцца на ложах сваіх [застольных]. |
І сьвятароў ягоных апрану ў збаўленьне, і багабойныя ягоныя, радуючыся, радавацца будуць.
Няхай славяць Цябе, ГОСПАДЗЕ, усе творы Твае, і багабойныя Твае няхай дабраслаўляюць Цябе!
Бяздоньне гукае бяздоньню пры шуме Тваіх вадаспадаў; усе воды Твае і ўсе хвалі Твае прайшлі праз мяне.
пакуль не прыйшоў Старадаўні Днямі, і суд быў дадзены сьвятым Найвышэйшага, і надыйшоў час [вызначаны], каб валадарства атрымалі сьвятыя.
праз Якога таксама маем вераю доступ да тае ласкі, у якой стаім і хвалімся надзеяй славы Божай.
Якога, ня бачыўшы, любіце і дзеля Якога, хоць не аглядаючы, але верачы [ў Яго], радуецеся радасьцю невымоўнаю і найслаўнейшаю,