ПСАЛТЫР 149 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)Пс 149 1 Алілуя. Сьпявайце Госпаду песьню новую; слава Яму на сходні сьвятых. 2 Хай радуецца Ізраіль за Творцу свайго; сыны Сіёна хай радуюцца за Цара свайго. 3 Хай хваляць імя Ягонае скокамі; на тымпане і арфе хай сьпяваюць Яму, 4 бо дабраволіць Гасподзь народу Свайму, праслаўляе пакорных ратункам. 5 Хай радуюцца сьвятыя ў славе, хай сьпяваюць на ложках сваіх. 6 Хай будуць праслаўленьні Богу ў іхніх вуснах, і меч двусечны ў руцэ іхняй, 7 каб помсьціць народам, караць плямёны, 8 закоўваць цароў іхніх у кайданы і вяльможаў іхніх - у путы жалезныя, 9 чыніць над імі суд пісаны. Гонар гэты - усім сьвятым Ягоным. Алілуя. |