ПЛАЧ 2:19 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Уставай, галасі сярод ночы, на пачатку варты [начной] вылівай, як ваду, сэрца сваё перад абліччам Госпада; узьнімі рукі свае да Яго за душу немаўлятаў тваіх, якія зьнемагаюць з голаду на ростанях усіх вуліцаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Уставай, кліч сярод ночы, на пачатку кожнае варты; вылівай, як ваду, сэрца тваё прад Госпадам; да Яго цягні рукі твае за душу тваіх дзетак, што канаюць з голаду на рагах усіх вуліц. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Паўстань, лямантуй уночы, на пачатку варты ранняй, вылівай, як ваду, сэрца сваё ў прысутнасці Госпада; падымай да Яго рукі свае, за душу дзетак тваіх, якія млелі ад голаду на рагу вуліц усіх. |
Няхай будзе малітва мая як кадзіла перад абліччам Тваім, а ўзьніманьне рук маіх — як дар вечаровы!
Перад абліччам Ягоным я выліваю смутак мой, пра трывогу маю перад абліччам Ягоным апавядаю.
Пачуй голас маленьня майго, калі я галашу да Цябе, калі ўзьнімаю рукі мае да давіру сьвятыні Тваёй.
Сьлёзы мае былі хлебам маім дзень і ноч, калі да мяне гаварылі ўвесь дзень: «Дзе Бог твой?»
Бяздоньне гукае бяздоньню пры шуме Тваіх вадаспадаў; усе воды Твае і ўсе хвалі Твае прайшлі праз мяне.
Душа мая прагне Цябе ўначы, і дух мой у нутры маім шукае Цябе, бо калі суды Твае [адбываюцца] на зямлі, навучаюцца праведнасьці жыхары сусьвету.
Сыны твае зьнясіленыя, ляжаць на скрыжаваньнях усіх вуліцаў як сарна ў цянётах, поўныя гневу ГОСПАДА, пагрозаў Бога твайго.
Калі я выйду ў поле, вось, забітыя мячом! Калі я пайду ў горад, вось, замучаныя голадам! Нават прарок і сьвятар бадзяюцца па зямлі і нічога ня ведаюць”».
Паслухайце, жанчыны, слова ГОСПАДА, і няхай прыймуць вушы вашыя слова вуснаў Ягоных, і навучыце дочак вашых галашэньням, а адна другую — песьням жалобным.
Дзеля гэтага бацькі будуць есьці сыноў пасярод цябе, а сыны будуць есьці бацькоў сваіх, і Я ўчыню над табою суды, і расьцярушу ўсю рэшту тваю на ўсе вятры”.
Калі Я пашлю супраць вас стрэлы голаду, каб нішчыць вас, калі іх пашлю для загубы вашай, Я памножу паміж вамі голад і зламлю вам падпору хлеба.
Пастрыжыся і пагаліся з прычыны сыноў асалоды тваёй; пашыр лысіну тваю, як у арла, бо яны пойдуць у палон ад цябе.
Але таксама ён выселены і пайшоў у палон; таксама дзеці ягоныя былі пасечаныя на рагах усіх вуліцаў, і пра шляхту ягоную кідалі жэрабя, і ўсе магнаты ягоныя зьвязаныя ланцугамі.
І раніцай, на самым досьвітку ўстаўшы, выйшаў, і пайшоў у пустыннае месца, і там маліўся.
Дык чувайце, бо ня ведаеце, калі гаспадар дому прыйдзе: вечарам, ці апоўначы, ці як певень засьпявае, ці раніцай,
І сталася ў тыя дні, узыйшоў Ён на гару памаліцца, і быў усю ноч у малітве да Бога.
Дык хачу, каб на ўсякім месцы маліліся мужы, узьнімаючы сьвятыя рукі бяз гневу і хістаньняў;
І дайшоў Гідэон і сто мужчынаў, якія былі з ім, да самага табару на пачатку сярэдняй начной варты, калі толькі паставілі вартаўнікоў. І затрубілі яны ў рогі, і пабілі збаны, якія [былі] ў руках іхніх.
Ганна адказала: «Не, гаспадару мой. Я — нешчасьлівая жанчына. Я ня піла нічога такога, каб ап’янець, ані віна, ані сікеры, але я выліваю душу сваю перад ГОСПАДАМ.
І сабраліся ў Міцпе, і чэрпалі ваду, і вылівалі перад абліччам ГОСПАДА, і посьцілі ў той дзень, і казалі там: «Саграшылі мы перад ГОСПАДАМ». І судзіў Самуэль сыноў Ізраіля ў Міцпе.