Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




СУДЗЬДЗЯЎ 7:19 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

19 І дайшоў Гідэон і сто мужчынаў, якія былі з ім, да самага табару на пачатку сярэдняй начной варты, калі толькі паставілі вартаўнікоў. І затрубілі яны ў рогі, і пабілі збаны, якія [былі] ў руках іхніх.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

19 І падышоў Гедэон і сто чалавек зь ім да табара, напачатку сярэдняй варты, і разбудзілі вартавых, і затрубілі ў трубы і разьбілі збаны, якія былі ў руках у іх.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

19 І дайшоў Гедэон і сто мужчын, якія былі з ім, да крайняй часткі лагера ў пачатку сярэдняй начной варты, калі толькі паставілі вартаўнікоў, і затрубілі яны ў трубы, і разбілі збаны.

Глядзіце раздзел Копія




СУДЗЬДЗЯЎ 7:19
11 Крыжаваныя спасылкі  

Кіем жалезным паб’еш іх, быццам начыньне глінянае скрышыш іх”».


Бо тысяча гадоў перад вачыма Тваімі — як учорашні дзень, што мінуў, і варта начная.


I сталася ў ранішнюю варту, і глянуў ГОСПАД на табар Эгіпцянаў са слупа вогненнага і воблачнага, і зьмяшаў табар Эгіпцянаў.


А сярод ночы ўзьняўся крык: “Вось, жаніх ідзе, выходзьце насустрач яму!”


бо вы самі дакладна ведаеце, што дзень Госпадаў гэтак прыйдзе, як злодзей уначы.


«Вось, прыходжу, як злодзей. Шчасьлівы той, які чувае і захоўвае адзеньне сваё, каб не хадзіць яму голым, і каб ня бачылі непрыстойнасьці ягонай».


І падзяліў ён трыста чалавек на тры аддзелы, і даў кожнаму з іх трубы і пустыя збаны, і паходні ўнутры збаноў.


Калі я затрублю ў рог, і вы трубіце ў рогі кругом табару і крычыце: “[Меч] ГОСПАДА і Гідэона!”»


І затрубілі ў рогі тры аддзелы, і пабілі збаны, і ўзялі ў левую руку паходні, а ў правую — рогі, каб імі трубіць, і крычалі: «Меч ГОСПАДА і Гідэона!»


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы