ПЕСЬНЯ 8:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) «Я — мур, і грудзі мае — як вежы, таму я буду ў вачах ягоных як тая, што знайшла супакой. Біблія (пераклад В. Сёмухі) таму ён ува мне знойдзе апору. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Я — мур, і грудзі мае — як вежы, таму я буду ў вачах яго тою, што знайшла супакой. |
Як вежа Давідава шыя твая, збудаваная для абароны, тысяча шчытоў завешана на ёй, усё — зброя волатаў.
Вінаграднік быў у Салямона ў Баал-Гамоне; ён аддаў вінаграднік тым, што пільнуюць яго; за плады ягоныя кожны прыносіў тысячу [сыкляў] срэбра.
Сыны чужынцаў адбудуюць муры твае, а валадары іхнія будуць служыць табе, бо ў гневе Маім Я ўдарыў цябе, але ў ласкавасьці Маёй зьлітуюся над табою.
І Я вырасціў цябе, як краску палявую, і ты расла, і вырасла, і сталася дарослай, і грудзі твае набылі форму, і валасы твае сталіся густымі, але была ты голая і неакрытая.
Але дзеля таго я памілаваны, каб Ісус Хрыстос у-ва мне першым зьявіў усю доўгацярплівасьць на прыклад тым, якія маюць верыць у Яго дзеля жыцьця вечнага.