МАРКА 12:17 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І, адказваючы, Ісус сказаў ім: «Аддавайце тое, што цэзарава, цэзару, а тое, што Божае, — Богу». І зьдзіўляліся з Яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ісус сказаў ім у адказ: аддавайце кесаравае кесару, а Божае Богу. І зьдзіўляліся зь Яго. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык сказаў ім Ісус: «Што цэзара, аддайце цэзару, а што Божае – Богу». І дзівіліся з Яго. |
«Сын шануе бацьку, і слуга — гаспадара свайго. Дык калі Я — Айцец, дзе пашана Мне? І калі Я — Госпад, дзе страх перада Мною?» — кажа ГОСПАД Магуцьцяў вам, сьвятары, якія грэбуеце імем Маім, і кажаце: «Як мы грэбуем імем Тваім?»
Кажуць Яму: «Цэзара». Тады кажа ім: «Дык аддавайце тое, што цэзара, цэзару, а тое, што Божае, — Богу».
І ніхто ня змог адказаць Яму ані слова; і з таго дня ніхто ўжо не адважваўся пытацца ў Яго.
Пачуўшы гэтае, Ісус зьдзівіўся і сказаў тым, якія за Ім ішлі: «Сапраўды кажу вам, нідзе ў Ізраілі Я не знайшоў гэткае веры.
Яны прынесьлі. І гаворыць ім: «Чый гэта вобраз і надпіс?» Яны сказалі Яму: «Цэзараў».
і: “Любі Госпада, Бога твайго, усім сэрцам тваім, усёю душой тваёй, усім разуменьнем тваім і ўсёю моцаю тваёю”.
Дык прашу вас, браты, праз міласэрнасьць Божую, аддайце целы вашыя на ахвяру жывую, сьвятую, прыемную Богу, на разумнае служэньне вашае,
Дык аддавайце кожнаму належнае: каму падатак — падатак, каму мыта — мыта, каму страх — страх; каму пашану — пашану.
І не аддавайце грэху члены вашыя як зброю няправеднасьці, але аддайце сябе Богу як ажыўшых з мёртвых, і члены вашыя [аддайце] Богу як зброю праведнасьці.