дзеля гэтага, вось, Я навяду на дом Ерабаама ліха, і выб’ю з [роду] Ерабаама ўсіх, хто мочыцца на сьцяну, ад нявольніка да вольнага ў Ізраілі, і вымяту рэшткі дому Ерабаама, як вымятаецца сьмецьце, аж да канца.
МАЛАХІІ 2:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Вось, Я пакараю насеньне вашае і накідаю гной на абліччы вашыя, гной сьвяточных [ахвяраў] вашых, і вынясуць вас разам з ім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вось, Я адбяру ў вас лапатку, і памёт раскідаю на твары вашыя, памёт сьвяточных ахвяраў вашых, і выкінуць вас разам зь ім. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вось, Я забяру ў вас плячо і нячыстасць кіну вам у твар, нячыстасць ахвяр вашых святочных, і возьме яна вас разам з сабою; |
дзеля гэтага, вось, Я навяду на дом Ерабаама ліха, і выб’ю з [роду] Ерабаама ўсіх, хто мочыцца на сьцяну, ад нявольніка да вольнага ў Ізраілі, і вымяту рэшткі дому Ерабаама, як вымятаецца сьмецьце, аж да канца.
А мяса бычка, і скуру ягоную, і гной ягоны спаліш на агні па-за табарам. Гэта ахвяра за грэх.
І выкінуць іх перад сонцам, і перад месяцам, і перад усім войскам нябесным, якія яны любілі, і якім служылі, і за якімі хадзілі, і якіх шукалі, і якім пакланяліся.
Поле спустошана, у жалобе зямля, бо стаптанае збожжа, высахла маладое віно, зьвяла аліўка.
Згніла зерне пад скібамі сваімі, спусьцелі каморы, разбураныя пуні, бо высахла збожжа.
тады Я гэтак зраблю вам, і наведаю вас жахам раптоўным, сухотамі і гарачкай, якія спрычыняюць сьлепату і нішчаць здароўе. Дарэмна будзеце сеяць насеньне вашае, бо зьядуць яго ворагі вашыя.
І Я таксама зраблю вас пагрэбаванымі і прыніжанымі перад усім народам, бо няма сярод вас тых, якія захоўваюць шляхі Мае і падымаюць аблічча на Закон.
Ані ў зямлю, ані ў гной яна не надаецца, вон выкідаюць яе. Хто мае вушы каб слухаць, няхай слухае».
абражаюць нас, мы молімся; мы сталіся, як адкіды гэтага сьвету, як сьмецьце для ўсіх да цяпер.