ПСАЛТЫР 47 - Біблія (пераклад А.Бокуна)Пс 47 1 Кіраўніку хору. Сыноў Караха. Псальм. 2 Усе народы, пляскайце рукамі, усклікайце Богу голасам радасьці! 3 Бо страшны ГОСПАД Найвышэйшы, Валадар вялікі над усёй зямлёю. 4 Ён скарыў народы, і [кінуў] паганаў пад ногі нашыя. 5 Ён выбраў для нас спадчыну нашую, гонар Якуба, якога Ён палюбіў. (Сэлях) 6 Узьняўся Бог з гукам гучным, ГОСПАД [узьняўся] пры голасе трубы. 7 Выслаўляйце Бога, выслаўляйце! Выслаўляйце Валадара нашага, выслаўляйце! 8 Бо Валадар над усёй зямлёй — [гэта] Бог; выслаўляйце [Яго] з разуменьнем. 9 Валадарыць Бог над усімі народамі; Бог сядзіць на пасадзе сьвятасьці Сваёй. 10 Магнаты народаў сабраліся разам з народам Бога Абрагама, бо шчыты зямлі — Божыя; Ён высока ўзьняты. |