І хадзіў ён шляхам валадароў Ізраіля, і нават сына свайго правёў праз агонь паводле брыдотаў народаў, якіх ГОСПАД выгнаў перад абліччам сыноў Ізраіля.
МІХЕЯ 6:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ці ГОСПАДУ даспадобы тысяча бараноў, дзесяць тысячаў струмянёў алею? Ці аддам першароднага майго за віну маю, плод улоньня майго — за грэх душы маёй? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але ці можна дагадзіць Госпаду тысячамі бараноў альбо безьлічнымі патокамі алею? Ці ж бо дам Яму першынца майго за злачынства маё і плод чэрава майго - за грэх душы маёй?» Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ці будуць падабацца Госпаду тысячы бараноў, многія тысячы ручаёў алею аліўкавага? Ці аддам я першароднага сына свайго за злачынства сваё, плод улоння майго за грэх душы маёй?» |
І хадзіў ён шляхам валадароў Ізраіля, і нават сына свайго правёў праз агонь паводле брыдотаў народаў, якіх ГОСПАД выгнаў перад абліччам сыноў Ізраіля.
І правёў ён сына свайго праз агонь, і займаўся варажбой і чараваньнямі, і паставіў тых, што выклікаюць духаў памерлых, і варажбітоў, і шмат рабіў ён зла ў вачах ГОСПАДА, каб гнявіць Яго.
І апаганіў ён Тафэт, які ў даліне Бэн-Гінном, каб ужо ніхто не праводзіў сына свайго або дачку праз агонь для Малоха.
І ўзяў ён сына свайго першароднага, які пасьля яго меў валадарыць, і склаў яго ў ахвяру цэласпаленьня на мурах. І паўстала вялікае абурэньне ў Ізраільцянаў, і яны адыйшлі ад яго, і вярнуліся ў зямлю сваю.
Вызваль мяне ад [віны] за кроў, Божа, Бог выратаваньня майго, і язык мой будзе крычаць пра праведнасьць Тваю.
Відзеж Ісаі, сына Амоса, які ён бачыў адносна Юды і Ерусаліму ў дні Узіі, Ётама, Ахаза і Эзэкіі, валадароў Юды.
і пабудавалі вышыні Баалу, каб паліць там сыноў сваіх у агні цэласпаленьняў для Баала, чаго Я не загадваў і не гаварыў, і гэта не прыходзіла ў сэрца Маё.
Навошта Мне кадзіла, прывезенае з Шэвы, і трысьнёг пахкі з зямлі далёкай? Цэласпаленьні вашыя недаспадобы [Мне], і ахвяры вашыя не падабаюцца Мне.
І пабудавалі ўзгорак Тафэт у лагчыне Бэн-Гінном, каб паліць у агні сыноў сваіх і дачок сваіх, а гэтага Я не загадваў ім, і не прыйшло гэта на сэрца Маё.
Бо яны чужаложылі і кроў на руках іхніх, і чужаложылі яны з ідаламі сваімі, а таксама сыноў сваіх, якіх для Мяне нарадзілі, яны праводзілі [праз агонь] на спажыву ім.
З авечкамі сваімі, з валамі сваімі пойдуць шукаць ГОСПАДА, але ня знойдуць. Ён аддаліўся ад іх.
Не аддавай дзіцяці твайго, каб прывесьці да Малоха, і ня будзеш паганіць імя Бога твайго. Я — ГОСПАД.
Бо калі вы складаеце мне цэласпаленьні і ахвяры хлебныя вашыя, Мне не даспадобы яны. І на ахвяры мірныя вашыя з кормнай жывёлы Я не пагляджу.
калі я буду вяртацца з мірам ад сыноў Амона, што выйдзе першым з брамы дому на спатканьне мне, тое я складу ў цэласпаленьне ГОСПАДУ».
І праз два месяцы яна вярнулася да бацькі свайго. І ўчыніў ён з ёй, як шлюбаваў, і яна не пазнала мужа. Адсюль узяўся звычай у Ізраіля,
І сказаў Самуэль: «Ці ж ГОСПАД хоча цэласпаленьняў і ахвяраў крывавых больш, чым паслухмянасьці голасу ГОСПАДА? Лепш паслухмянасьць, чым ахвяры крывавыя, і пакорнасьць лепш, чым [ахвяра] з тлушчу бараноў.