І Я дабраслаўлю тых, якія будуць дабраслаўляць цябе, а тых, якія будуць праклінаць цябе, Я пракляну. І будуць дабраслаўлёныя ў табе ўсе плямёны зямлі».
ЛУКАША 1:72 - Біблія (пераклад А.Бокуна) учыніць міласэрнасьць бацькам нашым і ўзгадаць сьвяты запавет Свой, Біблія (пераклад В. Сёмухі) учыніць міласэрнасьць бацькам нашым і ўспомніць сьвятую дамову Сваю, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) каб учыніць міласэрнасць бацькам нашым і ўспомніць святы запавет Свой, |
І Я дабраслаўлю тых, якія будуць дабраслаўляць цябе, а тых, якія будуць праклінаць цябе, Я пракляну. І будуць дабраслаўлёныя ў табе ўсе плямёны зямлі».
I будуць дабраслаўлёныя ў насеньні тваім усе народы зямлі за тое, што ты паслухаў голасу Майго».
I памножу насеньне тваё, як зоркі ў небе, і дам насеньню твайму ўсе краіны гэтыя; і дабраславяцца ў насеньні тваім усе народы зямлі,
I станецца насеньне тваё, як пясок зямлі; і ты распаўсюдзішся на захад, і на ўсход, і на поўнач, і на поўдзень, і будуць дабраслаўлёныя ў табе і ў насеньні тваім усе плямёны зямлі.
і ўзгадаў на іх дзеля запавету Свайго, і пашкадаваў іх дзеля мноства міласэрнасьці Сваёй,
Узгадаў пра міласэрнасьць Сваю і вернасьць Сваю для дому Ізраіля. Усе канцы зямлі ўбачылі збаўленьне Бога нашага.
Але Я ўзгадаю запавет Мой, які Я заключыў з табою ў дні маладосьці тваёй, і Я заключу з табою запавет вечны.
І Я праходзіў каля цябе, і ўбачыў цябе. І вось, [гэта быў] твой час, час каханьня. І Я расьцягнуў плашч Мой над табою, і закрыў голасьць тваю, і прысягнуў табе, і заключыў з табою запавет, кажа Госпад ГОСПАД, і ты сталася Маёю.
І Я ўзгадаю запавет Мой з Якубам, і запавет Мой з Ісаакам, і запавет Мой з Абрагамам. І Я ўзгадаю зямлю гэтую.
Ты зьявіш праўду Якубу, міласэрнасьць Абрагаму, як прысягнуў бацькам нашым у дні даўнейшыя.
Дык паводле Эвангельля яны — ворагі для вас, а паводле выбраньня — улюбёныя дзеля бацькоў.
якія ёсьць Ізраільцяне, якіх ёсьць усынаўленьне, і слава, і запаветы, і даньне законаў, і служэньне, і абяцаньні,