I сказала Сара: «Сьмех учыніў з мяне Бог. Кожны, хто пачуе, будзе сьмяяцца з мяне».
ЛУКАША 1:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І будзе табе радасьць і вясёласьць, і многія ўзрадуюцца нараджэньню ягонаму. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і будзе табе радасьць і весялосьць, і многія нараджэньню ягонаму ўзрадуюцца; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ды будзе табе радасць і пацеха, ды многія будуць радавацца з яго нараджэння. |
I сказала Сара: «Сьмех учыніў з мяне Бог. Кожны, хто пачуе, будзе сьмяяцца з мяне».
Цешыцца і весяліцца бацька праведнага, і той, хто нарадзіў мудрага, радуецца з яго.
Пракляты той чалавек, які паведаміў бацьку майму, кажучы: “Нарадзіўся ў цябе сын, хлопец”, і радасьцю ўзрадаваў яго.
Анёл жа сказаў яму: «Ня бойся, Захарыя! Бо пачутая просьба твая, і жонка твая Альжбета народзіць табе сына, і дасі яму імя Ян.
Бо ён будзе вялікі перад Госпадам, і ня будзе піць віно і сікеру, і Духам Сьвятым напоўніцца яшчэ ва ўлоньні маці сваёй.
І пачулі суседзі і сваякі ейныя, што ўзьвялічыў Госпад міласэрнасьць Сваю над ёю, і цешыліся з ёю.