ЛІКІ 7:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ягоным дарам ахвярным былі міса срэбная ў сто трыццаць [сыкляў] вагі, чаша срэбная ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнаю мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную, Біблія (пераклад В. Сёмухі) і прынашэньне ягонае было: адна срэбраная міса, вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнаю мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ў ёй былі срэбраная міса ў сто трыццаць сікляў вагі, срэбраная чара ў семдзесят сікляў вагі, па вазе святыні, абедзве напоўнены былі пшанічнаю мукой, запраўленай алеем, на ахвяру з ежы, |
і казаны, шуфлікі і крапільніцы. І ўсе прылады, якія Хірам зрабіў валадару Салямону ў Дом ГОСПАДА, былі з палераванай медзі.
і адважыў ім срэбра, і золата, і начыньне, падараванае для Дому Бога нашага, якое ахвяравалі валадар і дарадцы ягоныя, і князі ягоныя, і ўвесь Ізраіль, які быў там.
I зробіш да яго місы, і чашы, і збаны, і кубкі для складаньня ахвяраў вадкіх; са шчырага золата зробіш іх.
Гэта павінны даць усе, хто падлягае лічэньню — палову сыкля, паводле сыкля сьвятыні, у якім дваццаць гер у сыклі; палова сыкля — дар для ГОСПАДА.
I зрабіў са шчырага золата начыньне, што на стале: місы ягоныя, і чашы ягоныя, кубкі ягоныя і збаны, каб наліваць імі.
І місы, папяльніцы, крапільніцы, збаны, сьвечнікі, келіхі і лыжкі, і што было з золата, [усё] золата, і што было са срэбра, [усё] срэбра забраў начальнік целаахоўнікаў.
Бэльшацар сказаў, калі пакаштаваў віна, каб прынесьлі начыньне залатое і срэбнае, якое вынес Навухаданосар, бацька ягоны, са сьвятыні, што ў Ерусаліме, каб пілі з іх валадар, магнаты ягоныя, жонкі ягоныя і наложніцы ягоныя.
Калі хто захоча скласьці ахвяру хлебную ГОСПАДУ, няхай прынясе пшанічнай мукі, зьмяшае яе з алеем і дадасьць да яе кадзіла,
Кожная ацэнка твая павінна быць паводле сыклю сьвятыні. Адзін сыкль будзе дваццаць гераў.
калі гэта будзе мужчына ад дваццаці да шасьцідзесяці гадоў, ён будзе ацэнены ў пяцьдзясят сыкляў срэбра паводле сыкля сьвятыні,
У той дзень будзе на бомах конскіх [напісана]: “Сьвятое для ГОСПАДА”, і будуць казаны ў Доме ГОСПАДА, як тыя крапільніцы перад ахвярнікамі.
тады той, хто прыносіць дар ахвярны ГОСПАДУ, [прынясе] ў ахвяру хлебную адну дзясятую [эфы] пшанічнай мукі, запраўленай адной чацьвёртай гіну алею.
і дзясятую [частку] эфы пшанічнай мукі, запраўленай чацьвёртай [часткай] гіну найчысьцейшага алею як ахвяру хлебную.
Апрача цэласпаленьня на пачатак месяца і яго ахвяры хлебнай і апрача цэласпаленьня заўсёднага і яго ахвяры хлебнай і ахвяры вадкай, паводле пастановы [складайце іх] на мілы пах, ахвяру агнявую ГОСПАДУ.
Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць [сыкляў] вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
Яна ж, падвучаная маці сваёй, сказала: «Дай мне тут на місе галаву Яна Хрысьціцеля».