ЗАХАРЫІ 7:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўдавы, і сіраты, і прыхадня, і беднага не ўціскайце, і зла ня думайце супраць брата свайго ў сэрцы сваім”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) удавы і сіраты, прыхадня і гаротнага ня ўціскайце і ліха адзін супроць аднаго не намышляйце ў сэрцы вашым. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і не крыўдзіце ўдоў і сірот, і чужынца ды беднага, і не спаганяйце ў сэрцах вашых злосці кожны супраць брата свайго”». |
Словы вуснаў ягоных — злачынства і падступнасьць, ён не захацеў разумець, каб рабіць добрае.
Няхай ён судзіць убогіх з народу, выбаўляе сыноў беднякоў і скрышыць прыгнятальнікаў.
I прыхадня не ўціскай, таму што вы ведаеце душу прыхадня, бо самі былі прыхаднямі ў зямлі Эгіпецкай.
Князі твае — бунтаўнікі і супольнікі злодзеяў; яны ўсе любяць падарункі і гоняцца за хабарамі, а не спагадаюць сіраце, і справа ўдоваў іх не цікавіць.
І яны сказалі: «Хадземце і змовімся супраць Ярэміі, бо ня зьнік Закон у сьвятара, і рада ў мудраца, і слова ў прарока. Хадземце, ударым яго языком, і не зьвяртайма ўвагі на ўсе словы ягоныя».
“Доме Давіда, гэта кажа ГОСПАД. Судзіце справядліва ад раніцы і вызваляйце прыгнечанага з рукі крыўдзіцеля! Бо іначай гнеў Мой разгарыцца як агонь, і будзе гарэць, і ніхто ня зможа патушыць яго з прычыны ліхіх учынкаў вашых.
Пакінь сіротаў тваіх, Я ўтрымаю [іх] пры жыцьці, і ўдовы твае няхай спадзяюцца на Мяне.
сытымі і гладкімі, і перакрочваюць усякую меру зла. Яны ня судзяць справядліва справу сіраты, і маюць посьпех, і судовую [справу] ўбогіх не разглядаюць.
калі ня будзеце крыўдзіць чужынца, сірату і ўдаву, і ня будзеце праліваць крыві нявіннай на месцы гэтым, і калі ня пойдзеце за іншымі багамі сабе на гора,
крыўдзіў беднага і ўбогага, рабункам рабаваў, не аддаваў закладзенага, падымаў вочы свае да ідалаў, рабіў брыдоты,
Прыймаюць падарункі ў цябе, каб праліваць кроў, ты бярэш адсоткі і ліхву, рабуеш і ўціскаеш бліжняга свайго, а пра Мяне забываешся, кажа Госпад ГОСПАД.
Народ зямлі гэтай уціскаюць уціскам і рабуюць рабункам, крыўдзяць убогага і беднага, і прыхадня прыгнятаюць беззаконна.
Бацька і маці зьневажаюцца ў цябе, прыхадню робяць крыўду пасярод цябе, сірата і ўдава прыгнятаныя ў цябе.
Паслухайце слова гэтае, каровы Башану, якія на гары Самарыі, якія прыгнятаеце бедных, штурхаеце ўбогіх, кажучы гаспадарам сваім: “Прынясі, і будзем піць”.
і няхай ніхто з вас не надумвае зла для бліжняга свайго, і прысягі фальшывай не любіце, бо ўсё гэта Я ненавіджу, кажа ГОСПАД”».
І Я прыйду да вас на суд, і буду хутка сьведчыць супраць чараўнікоў і супраць чужаложнікаў, супраць тых, хто прысягае хлусьліва, і супраць тых, хто ўціскае ў плаце найміта, удаву і сірату, супраць тых, хто адпіхвае прыхадня і не баіцца Мяне, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.
Гора вам, кніжнікі і фарысэі, крывадушнікі, што зачыняеце Валадарства Нябеснае перад людзьмі; бо самі не ўваходзіце, і тым, што ўваходзяць, не дазваляеце ўвайсьці.
ані злодзеі, ані хціўцы, ані п’яніцы, ані лаяльнікі, ані рабаўнікі ня возьмуць у спадчыну Валадарства Божага.
“Пракляты той, хто перакручвае суд прыхадню, сіраце і ўдаве”. І ўвесь народ скажа: “Амэн”.
Вось плата, якой вы пазбавілі работнікаў, што пажалі палі вашыя, кліча, і лямант жняцоў дайшоў да вушэй Госпада Магуцьцяў.
Усякі, хто ненавідзіць брата свайго, ёсьць чалавеказабойца; і вы ведаеце, што ніводзін чалавеказабойца ня мае жыцьця вечнага, якое ў ім застаецца.