У Каўчэгу не было нічога, акрамя дзьвюх каменных табліцаў, якія туды палажыў Майсей пад Харэвам, калі ГОСПАД заключыў запавет з сынамі Ізраіля пад час выхаду іх з зямлі Эгіпецкай.
ЕРАМІІ 31:32 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Не такі запавет, які Я заключыў з бацькамі іхнімі ў дзень, калі ўзяў іх за руку, каб вывесьці іх з зямлі Эгіпецкай. Той запавет Мой яны парушылі, хоць Я быў Гаспадаром іхнім, кажа ГОСПАД. Біблія (пераклад В. Сёмухі) не такі запавет, які Я заключыў з бацькамі іхнімі ў той дзень, калі ўзяў іх за руку, каб вывесьці іх зь зямлі Егіпецкай; той запавет Мой яны парушылі, хоць я заставаўся ў еднасьці зь імі, кажа Гасподзь. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не такі запавет, які заключыў Я з бацькамі іх, у дзень, калі ўзяў іх за руку, каб вывесці іх з зямлі Егіпецкай, запавет, які яны парушылі, а Я ж валадарыў над імі, — кажа Госпад. |
У Каўчэгу не было нічога, акрамя дзьвюх каменных табліцаў, якія туды палажыў Майсей пад Харэвам, калі ГОСПАД заключыў запавет з сынамі Ізраіля пад час выхаду іх з зямлі Эгіпецкай.
І цяпер, калі вы, слухаючы, будзеце слухаць голас Мой і будзеце захоўваць запавет Мой, дык вы будзеце Маёй уласнасьцю з усіх народаў, бо Мая ўся зямля.
Хутка зьвярнулі яны са шляху, які Я загадаў ім, зрабілі сабе цяля літое, і пакланіліся яму, і ахвяроўвалі яму, і сказалі: “Вось бог твой, Ізраілю, які вывеў цябе з зямлі Эгіпецкай”».
«Хто гэта, якая выходзіць з пустыні, абапіраючыся на любага свайго?» «Пад яблынай я пабудзіў цябе; там зачала цябе маці твая, там зачала цябе тая, што нарадзіла цябе.
І зямля апаганеная жыхарамі ейнымі, бо яны парушылі Закон, не спаўнялі пастановаў, зламалі запавет вечны.
Бо Я — ГОСПАД, Бог твой, Які трымае цябе за правую руку тваю і кажа табе: «Ня бойся, Я дапамагаю табе.
Бо Той, Які ўзяў за жонку цябе — [ гэта] Той, Які зрабіў цябе. ГОСПАД Магуцьцяў — імя Ягонае, і Адкупіцель твой — Сьвяты Ізраіля, Яго называюць Богам усёй зямлі.
І ты скажаш ім: “Гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля. Пракляты чалавек, які ня слухае словаў запавету гэтага,
якія Я загадаў бацькам вашым у дзень, у які вывеў іх з зямлі Эгіпецкай, з печы жалезнай, кажучы: "Слухайце голас Мой і рабіце ўсё так, як Я вам загадваю. І вы будзеце народам Маім, а Я буду Богам вашым,
«Ідзі і абвяшчай у вушы Ерусаліму, кажучы: “Гэта кажа ГОСПАД. Я памятаю міласьць маладосьці тваёй і любоў, калі ты была нарачонаю, калі ты хадзіла за Мною ў пустыні, у зямлі, якой ніхто не засявае.
І адкажуць: "За тое, што яны пакінулі запавет ГОСПАДА, Бога свайго, і пакланяліся іншым багам, і служылі ім".
Вярніцеся, сыны адступнікі, кажа ГОСПАД, бо Я — Гаспадар ваш; і Я вазьму вас, аднаго з кожнага гораду, і двух з кожнай сям’і, і завяду вас на Сыён.
У гэты час, кажа ГОСПАД, Я буду Богам для ўсіх родаў Ізраіля, а яны будуць Маім народам”.
«Гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля. Я заключыў запавет з бацькамі вашымі ў дзень, калі вывеў іх з зямлі Эгіпецкай, з дому няволі, кажучы:
“Як пройдзе сем гадоў, вызваліце кожны брата свайго, Гебрая, які запрадаўся табе ў няволю і служыў табе шэсьць гадоў, і пусьціце яго ад сябе вольным”. Але бацькі вашыя ня слухалі Мяне і не прыхілілі [да гэтага] вуха свайго.
І Я праходзіў каля цябе, і ўбачыў цябе. І вось, [гэта быў] твой час, час каханьня. І Я расьцягнуў плашч Мой над табою, і закрыў голасьць тваю, і прысягнуў табе, і заключыў з табою запавет, кажа Госпад ГОСПАД, і ты сталася Маёю.
А імёны іхнія: Аголя, старэйшая, і Агаліва, сястра ейная. І сталіся яны Маімі, і нарадзілі сыноў і дачок. Імёны іхнія: Аголя — Самарыя, а Агаліва — Ерусалім.
Спрачайцеся з маці вашай, спрачайцеся, бо яна — ня жонка Мая, а Я — ня муж ейны. Няхай яна прыбярэ распусту сваю з аблічча, і чужалоства сваё — спасярод грудзей сваіх.
І сказаў ГОСПАД мне зноў: «Ідзі, пакахай жанчыну, якую кахае іншы і якая чужаложыць, як ГОСПАД любіць сыноў Ізраіля, а яны зьвяртаюцца да іншых багоў і любяць разынкі вінаградныя».
калі пагардзіце пастановамі Маімі, і ня будзеце зважаць на прысуды Мае, і ня будзеце выконваць усіх прыказаньняў Маіх, і будзеце парушаць запавет Мой,
І, узяўшы сьляпога за руку, вывеў яго за мястэчка і, плюнуўшы на вочы ягоныя і ўсклаўшы на яго рукі, спытаўся ў яго, ці што бачыць.
Хто мае нявесту, той жаніх, а сябра жаніха, які стаіць і слухае яго, радасьцю радуецца дзеля голасу жаніха. Вось гэтая радасьць мая споўнілася.
Тысячнік, узяўшы яго за руку і адыйшоўшыся на бок, спытаў: «Што такое маеш паведаміць мне?»
Бо я руплюся пра вас руплівасьцю Божай, бо я заручыў вас з адным Мужам, каб паставіць побач з Хрыстом чыстую дзеву.
і ў пустыні, дзе ты бачыў, як ГОСПАД, Бог твой, насіў цябе, як носіць чалавек сына свайго, на ўсім шляху, якім вы ішлі, аж пакуль не прыйшлі вы ў месца гэтае.
Гэта словы запавету, які загадаў ГОСПАД Майсею заключыць з сынамі Ізраіля ў зямлі Мааў, апрача запавету, які заключыў з імі на Харэве.
і аддзеліць яго ГОСПАД на загубу з усіх каленаў Ізраіля, паводле ўсіх праклёнаў запавету, запісаных у гэтай кнізе Закону.
І скажуць усе народы: “За што ГОСПАД зрабіў так зямлі гэтай? Чаму такі вялікі жар гневу Ягонага?”
І сказаў ГОСПАД Майсею: «Вось, ты засьнеш з бацькамі тваімі, а народ гэты паўстане, і будзе чужаложыць з багамі чужымі зямлі гэтай, у якую ўвойдзе; і пакіне ён Мяне, і парушыць запавет Мой, які Я заключыў з ім.
Бо Я ўвяду яго ў зямлю, якую запрысяг Я бацькам ягоным, якая ацякае малаком і мёдам. І будзе ён есьці, і насыціцца, і ў сытасьці павернецца да багоў чужых, і будзе служыць ім, а Мною пагардзіць і разарве запавет Мой.
Не з бацькамі нашымі заключыў Ён запавет гэты, але з намі, якія тут сёньня ўсе жывём.
не паводле запавету, які Я зрабіў з бацькамі іх у дзень, калі ўзяў іх рукою Маёю, каб вывесьці іх з зямлі Эгіпту, бо яны ня вытрывалі ў запавеце Маім, і Я занядбаў іх, — кажа Госпад.