ДРУГІ ЗАКОН 32:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі Найвышэйшы даваў спадчыну народам, калі разьдзяляў сыноў чалавечых, Ён вызначыў межы народам паводле ліку сыноў Ізраіля. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі Ўсявышні даваў надзелы народам і расьсяляў сыноў чалавечых, тады паставіў межы народаў па ліку сыноў Ізраілевых; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі падзяляў Найвышэйшы народы, калі раздзяляў сыноў Адама, Ён вызначыў межы народам паводле лічбы сыноў Ізраэля. |
А ў Эвэра нарадзіліся два сыны: аднаго імя Пэлег, таму што ў дні ягоныя разьдзялілася зямля, а імя брата ягонага — Ёктан.
Ад іх паходзяць астравы народаў у землях іхніх, кожны паводле мовы сваёй і паводле плямёнаў сваіх, у народах сваіх.
Калі бязбожнікі зелянеюць, як трава, і ўсе ліхадзеі квітнеюць, няхай будуць яны зьнішчаны на вякі!
Дрэва, якое ты бачыў, якое вырасла і было моцнае, і вышыня ягоная дасягала неба, і было відаць яно на ўсёй зямлі,
Ты — валадар. Бог Найвышэйшы даў Навухаданосару, бацьку твайму, валадарства і веліч, і славу, і маестат.
Дзеля гэтага ня будзе ў цябе таго, хто мераў бы шнуром паводле жэрабя ў царкве ГОСПАДА.
Бо я бачу яго з вяршыні скалаў і з узгорышчаў гляджу на яго. Вось, народ, які жыве асобна і сярод народаў ня лічыцца.
кажа той, хто чуе словы Божыя, які ведае думку Найвышэйшага і бачыць відзежы Усемагутнага, які падае, але мае адкрытыя вочы.
Ён учыніў з аднае крыві кожны народ чалавечы, каб жылі на ўсім абліччы зямлі, вызначыўшы акрэсьленыя часы і межы пражываньня іхняга,
Ізраіль будзе жыць у бясьпецы, вочы Якуба бачаць перад сабою зямлю збожжа і віна, і з нябёсаў ягоных кроплямі падае раса.