Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ДРУГІ ЗАКОН 33:28 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

28 Ізраіль будзе жыць у бясьпецы, вочы Якуба бачаць перад сабою зямлю збожжа і віна, і з нябёсаў ягоных кроплямі падае раса.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

28 Ізраіль жыве ў бясьпецы, адзін; вока Якава бачыць перад сабою зямлю багатую хлебам і віном, і нябёсы над ім капаюць расою.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

28 Ізраэль будзе жыць бяспечна, вочы Якуба бачаць перад сабою зямлю, багатую хлебам і віном, і нябёсы яго сыплюць расу.

Глядзіце раздзел Копія




ДРУГІ ЗАКОН 33:28
26 Крыжаваныя спасылкі  

Бо я бачу яго з вяршыні скалаў і з узгорышчаў гляджу на яго. Вось, народ, які жыве асобна і сярод народаў ня лічыцца.


Бо з чаго я спазнаю, што знайшоў ласку ў вачах Тваіх, я і народ Твой? Ці не з таго, што Ты пойдзеш з намі? І будзем аддзеленыя я і народ Твой ад усіх народаў, якія на абліччы зямлі».


I няхай дасьць табе Бог расу з неба і тлустасьць з зямлі, і мноства збожжа і віна.


І ня ўвойдзе ў яго ніхто апаганены і той, хто чыніць агіду і хлусьню, а толькі запісаныя ў кнізе жыцьця Ягняці.


У дні Ягоныя будзе збаўлены Юда, і Ізраіль будзе жыць бясьпечна. А гэта імя Ягонае, якім назавуць Яго: "ГОСПАД — праведнасьць нашая".


У тыя дні Юда будзе збаўлены, і Ерусалім будзе жыць у бясьпецы. І вось імя, якім будуць клікаць яго: “ГОСПАД — праведнасьць нашая”.


сьпевакі наперадзе ішлі, пасьля — музыкі, пасярэдзіне — дзяўчыны з бубнамі.


Зямля тая, у якую ты ўваходзіш, каб авалодаць ёю, — зямля гор і лагчынаў, якая п'е ваду з неба.


Да Язэпа сказаў: “Дабраслаўлёная ГОСПАДАМ зямля ягоная дарамі неба, расою, крыніцамі бездані падземнай,


Няхай кроплямі падае, як дождж, вучэньне маё, няхай сьцякае, як раса, мова мая, як імжа на зеляніну, як залева на траву.


І Я заключу з імі запавет супакою, і прыбяру зьвяроў ліхіх з зямлі гэтай, і яны будуць жыць у пустыні бясьпечна, і будуць спаць у лясах.


Слухайце гэта, дом Якуба, якія называецеся імем Ізраіля і якія выйшлі з водаў Юды, якія прысягаеце ў імя ГОСПАДА і Бога Ізраіля ўзгадваеце, [хоць] ня ў праўдзе і ня ў праведнасьці.


I адказаў Ісаак, і сказаў Эзаву: «Вось, я паставіў яго гаспадаром над табою, і ўсіх братоў ягоных аддаў яму за слугаў, і збожжам і віном абдарыў яго. А табе што я зраблю, сыне мой?»


I адказаў Ісаак, бацька ягоны, і сказаў яму: «Вось, далёка ад тлустасьці зямлі будзе месца жыцьця твайго і [далёка] ад расы з неба ўгары,


Калі Найвышэйшы даваў спадчыну народам, калі разь­дзяляў сыноў чалавечых, Ён вызначыў межы народам паводле ліку сыноў Ізраіля.


Да Бэн’яміна сказаў: «Улюбёны ГОСПАДАМ бу­дзе жыць у бясьпецы пры Ім. Ён будзе засланяць яго ўсе дні, і супачыне ён у рамёнах Ягоных”.


Яго веданьнем расчыніліся бяздоньні і аблокі імгляць расою.


Гнеў валадара — як рыканьне ільва, а зычлівасьць ягоная — як раса на траве.


“Устаньце і ідзіце на народ спакойны, які жыве бясьпечна, кажа ГОСПАД, няма ў іх брамаў, і няма засавак, і жывуць яны самотна”.


Бо [будзе] насеньне супакою, вінаграднік дасьць плод свой, і зямля дасьць ураджай свой, і неба дасьць расу сваю, і Я дам у спадчыну рэшце народу гэтага ўсё гэта.


І вы пяройдзеце Ярдан, і абжывіцёся ў зямлі, якую дае вам ГОСПАД, Бог ваш, каб жылі ў супакоі ад усіх ворагаў навокал і жылі ў бясьпецы.


І вось, вырашыў я пабуда­ваць Дом для імя ГОСПАДА, Бога майго, як прамовіў ГОС­ПАД да Давіда, бацькі майго, кажучы: “Сын твой, якому Я дам пасад твой пасьля цябе, ён пабудуе Дом для імя Майго”.


І будуць жыць у ім, і ўжо ня будзе там [вынішчэньня] з закляцьцем, але будзе жыць Ерусалім у бясьпецы.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы