А ў чатырнаццатым годзе прыйшоў Кедарляамэр і валадары, якія з ім, і пабілі Рэфаімаў у Аштэрот-Карнаіме, і Зузімаў у Гаме, і Эмімаў у Шавэ-Кірыятаіме,
ДРУГІ ЗАКОН 3:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна) бо Ог, валадар Башану, быў апошні з Рэфаімаў. Вось, дамавіна ягоная, дамавіна жалезная знаходзіцца ў Раббе сыноў Амона; дзевяць локцяў даўжыня яе, і чатыры локці шырыня яе меркаю локця чалавечага. Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо толькі Ог, цар Васанскі, заставаўся з Рэфаімаў. Вось, ложак ягоны, ложак жалезны, і цяпер у Раве, у сыноў Амонавых: даўжыня яго дзевяць локцяў, а шырыня яго чатыры локці, локцяў мужчынскіх. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) бо толькі Ог, цар Басана, быў апошні з рэфаімаў. Можна пабачыць яго жалезнае ложа. Хіба яно не ў Рабе, у сыноў Амона? Яно мае дзевяць локцяў даўжыні і чатыры — шырыні, меркаю локця мужчынскай рукі. |
А ў чатырнаццатым годзе прыйшоў Кедарляамэр і валадары, якія з ім, і пабілі Рэфаімаў у Аштэрот-Карнаіме, і Зузімаў у Гаме, і Эмімаў у Шавэ-Кірыятаіме,
Вось так маеш зрабіць яго: трыста локцяў даўжыня каўчэгу, пяцьдзясят локцяў шырыня яго і трыццаць локцяў вышыня яго.
І сталася праз год, у час, калі валадары выходзяць [на войны], Давід выправіў Ёава і слугаў сваіх з ім, і ўсяго Ізраіля, і яны спустошылі сыноў Амона і абляглі Раббу. А Давід застаўся ў Ерусаліме.
Дзеля гэтага надыходзяць дні, кажа ГОСПАД, і пачуюць гармідар ваенны ў Раббе сыноў Амона, і яна станецца руінаю і пусткаю, і дочкі ейныя будуць спаленыя агнём. І ўспадкаеміць Ізраіль спадчыну сваю, кажа ГОСПАД.
Падрыхтуй шлях, па якім пойдзе меч у Раббу сыноў Амона і ў Юду, і ў Ерусалім умацаваны.
І Я зраблю Раббу пашаю для вярблюдаў, а сыноў Амона — логавішчам для авечак, і даведаецеся, што Я — ГОСПАД”.
І Я распалю агонь на мурах Раббы, і ён зжарэ палацы ейныя сярод крыку ў дзень бітвы, сярод віхуры ў дзень буры.
А Я зьнішчыў Амарэйца перад абліччам іхнім, вышыня якога была, як вышыня кедраў, і яны былі моцныя, як дубы. А Я зьнішчыў плод ягоны ўгары і карані ягоныя ўнізе.
Яна лічылася зямлёй Рэфаімаў; раней жылі ў ёй Рэфаімы, а сыны Амона называлі іх Замзумімамі.
усё валадарства Ога, які валадарыў у Аштароце і Эдрэі, які быў апошнім з Рэфаімаў, а Майсей пабіў іх і выгнаў.
І выйшаў з шыхтоў Філістынцаў чалавек на імя Галіят з Гату, а быў ён вышынёю ў шэсьць локцяў і адну пядзю.