ДРУГІ ЗАКОН 15:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі адзін з братоў тваіх, які ў адной з брамаў тваіх у зямлі тваёй, якую дае табе ГОСПАД, Бог твой, будзе ўбогім, не зацьвярдзі сэрца твайго і ня сьцісьні рукі тваёй перад убогім братам тваім, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі ж будзе ў цябе ўбогі, хто-небудзь з братоў тваіх, у адным зь селішчаў тваіх на зямлі тваёй, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе, дык не ачэрсьцьві сэрца твайго і не затулі рукі тваёй перад зубожаным братам тваім, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі адзін з братоў тваіх, якія жывуць у адным з гарадоў тваіх, у зямлі, якую мае даць табе Госпад, Бог твой, дайшоў да ўбогасці, не закамяні сэрца свайго і не сцісні руку, |
Дзеля гэтага Юдэі местачковыя, якія жывуць у гарадах неагароджаных, праводзяць чатырнаццаты дзень месяца Адар у радасьці і частаваньнях, як дзень сьвяточны, пасылаючы адны адным падарункі.
як дні, у якія Юдэі супакоіліся ад ворагаў сваіх, і [як] той месяц, у які замяніўся для іх смутак у радасьць, і жалоба — у дзень сьвяточны, каб яны зрабілі іх днямі частаваньня і радасьці, пасылаючы адны адным падарункі і дары для бедных.
Калі пазычыш грошы [чалавеку] з народу Майго, беднаму, які ў цябе, ня будзеш для яго як ліхвяр, не накладай на яго адсоткаў.
Хто літуецца над убогім, той пазычае ГОСПАДУ, за дабрадзейства Ён аднагародзіць яму.
і калі адкрыеш душу сваю галоднаму і душу засмучаную насыціш, тады заясьнее сьвятло тваё ў цемры, і змрок твой [стане] як [сьвятло] апоўдні.
Калі брат твой зьбяднее і аслабее рука ягоная, ты падтрымай яго, каб ён мог жыць з табою як прыхадзень або пасяленец.
Таму, хто просіць у цябе, дай, і ад таго, хто хоча ў цябе пазычыць, не адварочвайся.
Бо будуць убогія ў зямлі гэтай. Дзеля гэтага я загадваю табе, кажучы: “Адкрываючы, адкрывай руку тваю брату твайму, які ў патрэбе, і ўбогаму, які ў зямлі тваёй”.
Сьцеражыся, каб не было ў сэрцы тваім слова нягоднага, кажучы: “Блізка сёмы год, год дараваньня даўгоў”, і ліхім вокам ты паглядзіш на ўбогага брата твайго, і не дасі яму [дапамогі], і ён будзе клікаць ГОСПАДА супраць цябе, і ты абцяжарышся грэхам.
Не прыгнятай найміта, беднага і ўбогага, з братоў тваіх ці прыхадняў тваіх, якія ў зямлі тваёй і ў брамах тваіх.