І ўзьняў ён вочы свае, і ўбачыў жанчынаў і дзяцей, і сказаў: «Хто яны табе?» I сказаў [Якуб]: «Дзеці, якімі Бог абдараваў слугу твайго».
ГАБРЭЯЎ 2:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І яшчэ: «Я буду спадзявацца на Яго». І яшчэ: «Вось, я і дзеці, якіх даў мне Бог». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І яшчэ: «Я буду спадзявацца на Яго». І яшчэ: «вось, Я і дзеці, якіх даў Мне Бог». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І яшчэ: «Я буду спадзявацца на Яго». Ды яшчэ: «Вось Я і дзеці, якіх даў Мне Бог». |
І ўзьняў ён вочы свае, і ўбачыў жанчынаў і дзяцей, і сказаў: «Хто яны табе?» I сказаў [Якуб]: «Дзеці, якімі Бог абдараваў слугу твайго».
I сказаў Язэп бацьку свайму: «Яны — сыны мае, якіх Бог даў мне тут». I сказаў [Якуб]: «Вазьмі, прашу, іх да мяне, і я дабраслаўлю іх».
Бог мой, скала мая, у якой хаваюся, шчыт мой, рог збаўленьня майго! Ты — прыстанішча маё і Абаронца мой, Збаўца мой, ад гвалту Ты вызваліў мяне.
Буду любіць Цябе, ГОСПАДЗЕ, сіла мая! ГОСПАД — скала мая, замчышча маё, мой Збаўца!
кажа да ГОСПАДА: «Ты — прыстанішча маё і цьвярдыня мая, Бог мой, на Якога я спадзяюся».
Вось Бог — збаўленьне маё! Спадзяюся на Яго і ня буду баяцца, бо ГОСПАД, ГОСПАД — моц мая і песьня мая, Ён стаўся збаўленьнем маім».
А ГОСПАД зажадаў скрышыць Яго і аддаць на пакуты. Калі Ён аддасьць душу Сваю ў ахвяру за грэх, Ён убачыць насеньне [Сваё] і будзе мець доўгія дні, і жаданьне ГОСПАДА будзе рукою Ягонай споўнена.
Спадзяваўся на Бога, няхай Ён цяпер выбавіць Яго, калі хоча Яго. Бо Ён казаў: “Я — Сын Божы”».
Айцец Мой, Які даў Мне іх, большы за ўсіх, і ніхто ня можа выхапіць іх з рукі Айца Майго.
Бо хаця вы маеце дзесяць тысячаў выхавацеляў у Хрысьце, але няшмат бацькоў, бо я нарадзіў вас у Хрысьце Ісусе праз Эвангельле.