І паведаміў Ахаў Езабэлі ўсё, што зрабіў Ільля і што [Ільля] пазабіваў усіх прарокаў [Баала] мячом.
ГАБРЭЯЎ 11:34 - Біблія (пераклад А.Бокуна) тушылі сілу агню, уцякалі ад вострыва мяча, умацоўваліся ад слабасьці, ставаліся дужымі ў бітве, прымушалі ўцякаць табары чужынцаў, Біблія (пераклад В. Сёмухі) тушылі сілу вагню, пазьбягалі вострага меча, мацаваліся ад немачы, былі моцныя на вайне, праганялі кагорты чужынцаў; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) тушылі полымя агню, усцерагаліся смерці ад меча, ачуньвалі ад немачы, былі стойкімі ў баях, змушаючы ўцякаць дружыны ворагаў; |
І паведаміў Ахаў Езабэлі ўсё, што зрабіў Ільля і што [Ільля] пазабіваў усіх прарокаў [Баала] мячом.
І спужаўся Ільля, і ўстаў, і пайшоў, каб [уратаваць] душу сваю. І прыйшоў ён у Бээр-Шэву, якая ў Юдзе, і пакінуў там юнака свайго.
І сказалі сыны прарокаў Элісэю: «Вось, месца, у якім мы перад абліччам тваім жывем, цеснае для нас.
А Элісэй сядзеў у доме сваім, і старшыні сядзелі з ім. І валадар паслаў перад абліччам сваім чалавека, але перш, чым пасланец увайшоў да [Элісэя], ён сказаў старшыням: «Ці вы бачыце, што гэты сын забойцы паслаў чалавека, каб сьцяць галаву маю? Глядзіце, калі прыйдзе пасланец, замкніце дзьверы і перахапіце яго ў дзьвярах. Ужо чуваць тупат ног гаспадара ягонага за ім».
І вярнуў ГОСПАД страту Ёву, калі ён памаліўся за сяброў сваіх. І даў ГОСПАД Ёву ўдвая болей таго, што ён меў раней.
бо Ты даеш выратаваньне валадару, і выбаўляеш Давіда, слугу Твайго, ад мяча злыдня!
Ты пасадзіў чалавека на галовы нашыя; мы прайшлі праз агонь і ваду, і Ты вывеў нас на прастор.
а імя другога — Эліезэр, бо [казаў]: «Бог бацькі майго [быў] дапамогай маёй і выбавіў мяне ад мяча фараона».
Калі будзеш праходзіць праз воды, Я з табой, і калі [пойдзеш] праз рэкі, яны не затопяць цябе. Калі пойдзеш праз агонь, не згарыш, і полымя не праглыне цябе.
Аднак рука Ахікама, сына Шафана, была з Ярэміем, каб ня быў ён аддадзены ў рукі народу, каб забілі яго.
І ўпадуць ад вострыва мяча, і павядуць іх у палон да ўсіх паганскіх народаў, і Ерусалім будуць таптаць пагане, пакуль ня скончацца часы паганаў.
Улюбёныя! Не зьдзіўляйцеся вогненнаму [выпрабаваньню], якое стаецца дзеля спакушэньня вас, нібы нешта дзіўнае здарылася.
І прынёс ім вялікае зьнішчэньне, перабіваючы сьцёгны і лыткі. І пайшоў, і жыў у пячоры ў скале ў Этаме.
І кінуў Саўл дзіду рукою сваёй, і сказаў: «Прыб'ю Давіда да сьцяны». Але Давід ухіліўся, і было так два разы.
І спрабаваў Саўл прыбіць Давіда да сьцяны, але Давід ухіліўся перад Саўлам, і дзідаўбілася ў сьцяну, а Давід уцёк і ўратаваўся ў тую ноч.
А Давід уцёк з Наёту каля Рамы, і пайшоў да Ёнатана, і сказаў яму: «Што я зрабіў, у чым мая віна і чым я саграшыў адносна бацькі твайго, што ён цікуе на душу маю?»