І сказаў валадар прароку Натану: «Вось, я жыву ў доме кедровым, а Каўчэг Божы знаходзіцца ў намёце».
ВЫХАД 26:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А Сялібу зробіш з дзесяці палотнаў з кручанага вісону, з блакіту, з пурпуру і барвовага кармазыну; і херувімаў зрабі на іх мастацкай работаю. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А скінію зрабі зь дзесяці заслонаў з суканага вісону, і з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны, і херувімаў зрабі на іх майстэрскаю працаю; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Скінію зрабі так: зрабі дзесяць палотнаў: з кручанага вісону, і з гіяцынту, і з пурпуру, і з чырвані, з херубінамі, вытканымі стракатай работаю. |
І сказаў валадар прароку Натану: «Вось, я жыву ў доме кедровым, а Каўчэг Божы знаходзіцца ў намёце».
А на ўсіх сьценах Дому кругом, унутры і звонку, выразаў выявы херувімаў, пальмаў і кветак, што красуюць.
І сталася, калі Давід жыў у доме сваім, сказаў Давід Натану прароку: «Вось, я жыву ў доме кедровым, а Каўчэг Запавету ГОСПАДА пад заслонамі [намёту]».
А Сяліба ГОСПАДА, якую зрабіў Майсей у пустыні, і ахвярнік цэласпаленьня былі ў той час на ўзгорку ў Гібэоне.
Даўжыня аднаго палатна — дваццаць восем локцяў, а шырыня аднаго палатна — чатыры локці; мера адна для ўсіх палотнаў.
I зробіш заслону з блакіту, пурпуру, барвовага кармазыну і кручанага вісону; мастацкай работай маеш зрабіць яе разам з херувімамі.
I зробіш заслону на ўваходзе з блакіту, пурпуру, барвовавага кармазыну і кручанага вісону гафтаванае работы.
Намёт Спатканьня і Каўчэг Сьведчаньня, і накрыўку, якая на ім, і ўсе начыньні Намёту,
Сялібу і намёт для яе, і пакрыцьцё для яе, гачыкі для яе і дошкі для яе, насілы яе, слупы яе і падстаўкі яе,
І Ён напоўніў іх мудрасьцю сэрца, каб яны рабілі ўсякую працу разьбяра, і мастака, і вышывальніка на блакіце, пурпуры, барвовым кармазыне і вісоне, і ткача, які робіць усякую працу і мастацкі аздабляе [тканіну].
I зрабіў заслону з блакіту, пурпуру, барвовага кармазыну і кручанага вісону; і мастацкай работай зрабіў на ёй херувімаў.
I выкляпалі яны бляшкі залатыя, і павыціналі з іх ніткі, каб уплесьці іх у блакіт, пурпур, барвовы кармазын і вісон мастацкаю работаю.
Сынам Гершона ў Намёце Спатканьня даручана Сяліба, Намёт і пакрыцьцё ягонае, заслона пры ўваходзе ў Намёт Спатканьня,
Яны будуць насіць заслоны Сялібы і Намёт Спатканьня, і накрыцьцё ягонае, і накрыцьцё са [скуры] тахаш, якое на ім, і заслону, што каля ўваходу ў Намёт Спатканьня,
І Слова Целам сталася, і пасялілася між нас, поўнае ласкі і праўды, і мы бачылі славу Яго, славу, як Адзінароднага ў Айца.
[і ёсьць] служыцель Сьвятыні і праўдзівага Намёту, пастаўленага Госпадам, а не чалавекам.
Бо першы намёт быў збудаваны, і ў ім сьвечнік, і стол, і хлябы пакладныя, і завецца ён “Сьвятое”.
які ёсьць прыклад цяперашняга часу, калі прыносяцца дары і ахвяры, якія ня могуць удасканаліць паводле сумленьня таго, хто служыць,
І дадзена ёй, каб апранулася ў вісон чысты і сьветлы; вісон жа — гэта праведнасьць сьвятых.
І пачуў я голас вялікі з неба, які казаў: «Вось, намёт Бога з людзьмі, і Ён будзе жыць з імі; і яны будуць народам Ягоным, і Сам Бог будзе з імі Богам іхнім.