І слуга ягоны Зімры, начальнік над паловаю калясьніцаў, змовіўся супраць яго. І калі Эла быў напіўся ў доме Арцы, загадчыка дому ў Тырцы,
ВЫСЛОЎІ 31:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Не валадарам, Лемуэлю, не валадарам піць віно, і не князям — сікеру, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Не царам, Лемуіле, не царам піць віно, і не князям - сякеру, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не да твару царам, о Ламуэль, не да твару царам піць віно, ані кіраўнікам — прагнуць сіцэры, |
І слуга ягоны Зімры, начальнік над паловаю калясьніцаў, змовіўся супраць яго. І калі Эла быў напіўся ў доме Арцы, загадчыка дому ў Тырцы,
І сталася, калі пачуў гэтае слова [Бэн-Гадад], а ён піў сам і валадары з ім у намётах, ён сказаў слугам сваім: «Станьце ў шыхт супраць гораду!» І яны сталі ў шыхт.
У сёмы дзень, калі добра стала на сэрцы валадара ад віна, ён сказаў Мегуману, Бізэце, Харбоне, Бігце і Абагце, Зэтару і Каркасу, сямём эўнухам, якія служылі перад абліччам валадара Ахашвэроша,
Ганцы выйшлі, сьпяшаючыся паводле слова валадара, і закон быў абвешчаны ў Шушане сталіцы. І валадар і Аман селі, каб піць, а горад Шушан быў у замяшаньні.
Шчасьлівая зямля, калі валадар — сын шляхетных, калі князі ядуць у час [адпаведны] для спасіленьня, а не каб нажэрціся.
І, як віно здрадлівае, чалавек пыхлівы, і ён ня мае супакою, ён разьзяўляе, як апраметную, душу сваю, і ён, як сьмерць, не насыціцца, але зьбірае да сябе ўсе народы і зграмаджвае да сябе ўсе плямёны».