І я сварыўся на шляхту Юдэі, і сказаў ім: «Што гэта за справа ліхая, якую вы робіце і паганіце дзень супачынку?
ВЫСЛОЎІ 24:25 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А тымі, што дакараюць, будуць захапляцца, і зыйдзе на іх шчодрае дабраславенства. Біблія (пераклад В. Сёмухі) а тыя, што судзяць справядліва, будуць любасныя, бо прыйдзе на іх дабраславеньне. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А хто выкрывае яго — будзе праслаўлены, і прыйдзе на іх дабраславенне дабра. |
І я сварыўся на шляхту Юдэі, і сказаў ім: «Што гэта за справа ліхая, якую вы робіце і паганіце дзень супачынку?
І я сварыўся на іх, і праклінаў іх, і біў некаторых з іх, і рваў у іх валасы, і запрысягаў іх Богам, [кажучы]: «Не аддавайце дочак вашых сынам іхнім і не бярыце дочак іхніх сынам сваім і сабе.
І [адзін] з сыноў Ёяды, сына Эліяшыва, вялікага сьвятара, быў зяцем Санвалата Хараняніна, і я прагнаў яго ад сябе.
Той, хто дакарае чалавека, знойдзе пасьля [большую] ласку, чым той, хто языком лісьлівіць.
Ня мей у сэрцы тваім нянавісьці да брата твайго. Дакараючы, дакарай бліжняга твайго, і ня будзеш мець грэху з прычыны яго.
абвяшчай слова, настойвай у час і ня ў час, дакарай, забараняй, упрошвай з усякай доўгацярплівасьцю і вучэньнем.
Сьведчаньне гэтае праўдзівае. Дзеля гэтае прычыны дакарай іх сувора, каб былі здаровыя ў веры,
Я прадказаў яму, што буду судзіць дом ягоны на вякі дзеля грэху, бо ён ведаў, што сыны ягоныя зьневажаюць Бога, і не караў іх.