Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫСЛОЎІ 28:23 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

23 Той, хто дакарае чалавека, знойдзе пасьля [большую] ласку, чым той, хто языком лісьлівіць.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

23 Хто дакарае чалавека, знойдзе большую прыязнасьць, чым той, хто лісьлівіць языком.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

23 Хто дакарае чалавека, потым знойдзе ласку, больш чым той, хто ліслівіць языком.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫСЛОЎІ 28:23
12 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў Натан Давіду: «Ты — той чалавек! Гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля: “Я памазаў цябе на валадара над Ізраілем і Я выратаваў цябе з рукі Саўла,


І паведамілі валадару, кажучы: «Вось, Натан прарок». І ён прыйшоў перад аблічча валадара, і пакланіўся валадару абліччам да зямлі.


Ня буду зьвяртаць увагі на асобу, і ня буду патураць чалавеку,


бо ня ўмею лісьлівіць, іначай няхай адразу возьме мяне Творца мой.


Няхай б’е мяне праведнік, [бо гэта] міласэрнасьць; няхай карае мяне, [бо гэта] алей для галавы, які не пашкодзіць галаве маёй; бо малітва мая — супраць ліхоты іхняй.


А тымі, што дакараюць, будуць захапляцца, і зыйдзе на іх шчодрае дабраславенства.


Чалавек, які лісьлівіць бліжняму свайму, стаўляе сетку нагам ягоным.


Калі ж саграшыць супраць цябе брат твой, пайдзі і дакары яго між табою і ім адным; калі паслухаецца цябе, ты здабыў брата твайго.


Калі ж Пётар прыйшоў у Антыёхію, я асабіста супрацьстаў яму, таму што [варта] было дакараць [яго].


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы