ВЫСЛОЎІ 23:32 - Біблія (пераклад А.Бокуна) У канцы яно ўкусіць, як зьмяя, і ўджаліць, як гадзіна. Біблія (пераклад В. Сёмухі) пазьней яно ўкусіць, як змей, і ўджаліць, як асьпід; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) бо ўрэшце рэшт — укусіць, як гадзюка, свой яд, як вужака, запусціць. |
I кінуў кожны кій свой, і яны сталіся цмокамі, але праглынуў кій Ааронаў кіі іхнія.
І немаўля будзе гуляць каля нары гадзюкі, і дзіцятка выцягне руку сваю да гнязда зьмяі.
Выседжваюць яйкі гадзючыя і ткуць павуціньне; хто зьесьць яйкі іхнія, памірае, а з разьбітага [яйка] вылазіць гадзіна.
прарокі прарочаць ілжыва, сьвятары навучаюць як хочуць, і народ Мой любіць гэта. Але што вы будзеце рабіць, калі [прыйдзе] гэтаму канец?”
Вось, Я пасылаю супраць вас зьмеяў атрутных, ад якіх няма замовы, і яны будуць кусаць вас, кажа ГОСПАД.
[Гэта так], як чалавек уцячэ ад ільва, і сустрэне мядзьведзя; або прыйшоў у дом, і абапёрся рукою сваёю аб сьцяну, і яго ўкусіла зьмяя.
Нават калі яны схаваюцца на вяршыні Кармэлю, і там адшукаю іх і вазьму іх. Нават калі схаваюцца перад вачыма Маімі на дне мора, і там загадаю зьмею, і ён укусіць іх.
Дык які плод вы мелі тады, што цяпер гэтага саромеецеся? Бо канец гэтакіх — сьмерць.