ВЫСЛОЎІ 16:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Лепш малое ў праведнасьці, чым багатыя прыбыткі ў беззаконьні. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Лепш нямногае з праўдаю, чым вялікія прыбыткі з крыўдаю. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Лепш малае са справядлівасцю, чым многія набыткі — без справядлівасці. |
Лепш бедны, які ходзіць у беззаганнасьці сваёй, чым той, які крывіць шляхі свае, дарма што багаты.
Лепшая адна поўная жменя са спакоем, чым абедзьве жмені напоўненыя, а з імі цяжкая праца і пагоня за ветрам.
Курапатка выседжвае [яйкі], якіх ня зьнесла, і [такі самы] той, хто набывае багацьце няпраўдаю. У сярэдзіне дзён сваіх ён пакіне яго, і пры канцы сваім станецца дурнем».