ВЫСЛОЎІ 16:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ускладзі на ГОСПАДА ўсе справы свае, і ўсе намеры твае зьдзейсьняцца. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Даручы Госпаду дзеі твае, і намеры твае зьдзейсьняцца. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Даручы Госпаду свае справы — і споўняцца твае намеры. |
гладкія, як тое масла, вусны ягоныя, а ў сэрцы — варожасьць; словы ягоныя лагаднейшыя за алей, але яны — мячы аголеныя.
Пры гэтым сказаў вучням Сваім: «Дзеля таго кажу вам: Не клапаціцеся дзеля душы вашай, што вам есьці, ані дзеля цела, у што адзецца.
Не турбуйцеся ні пра што, але ў-ва ўсякай малітве і просьбе з падзякай няхай адкрываюцца жаданьні вашыя перад Богам,