ВЫСЛОЎІ 15:17 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Лепш крыху гародніны з любоўю, чым тлусты вол з нянавісьцю. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Лепей міска гародніны і зь ёю любоў, чым укормлены бык і зь ім нянавісьць. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Лепш мера гародніны з любоўю, чым адкормленае цяля — з нянавісцю. |
Лепшая адна поўная жменя са спакоем, чым абедзьве жмені напоўненыя, а з імі цяжкая праца і пагоня за ветрам.
Зноў паслаў ён іншых слугаў, кажучы: “Скажыце пакліканым: Вось, я падрыхтаваў бяседу маю, валы мае і, што ўкормлена, зарэзаны, і ўсё падрыхтавана. Прыходзьце на вясельле”.
Дык калі ёсьць якое пацяшэньне ў Хрысьце, калі ёсьць якая патоля любові, калі ёсьць якая супольнасьць Духа, калі ёсьць якая сардэчнасьць і міласэрнасьць,
І мы пазналі і паверылі ў любоў, якую мае да нас Бог. Бог ёсьць любоў, і хто застаецца ў любові, застаецца ў Богу, і Бог — у ім.