ВЫСЛОЎІ 10:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Хто міргае вачыма, той робіць прыкрасьць, і той, хто мае вусны неразумныя, упадзе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хто міргае вачыма, той чыніць прыкрасьць, а бязглузды вуснамі спатыкнецца. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хто міргае вокам, той прынясе боль, а бязглузды вуснамі загубіць. |
Няхай ня радуюцца з мяне тыя, што варагуюць са мною няслушна, няхай не міргаюць вачыма тыя, што ненавідзяць мяне без прычыны.
Дзеля гэтага, калі я прыйду, нагадаю пра ўчынкі ягоныя, якія ён робіць, абмаўляючы нас злымі словамі; і не задавольваючыся гэтым, і сам не прызнае братоў, і тым, якія хочуць, забараняе, і выганяе з царквы.