ВЫСЛОЎІ 1:27 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі нахлыне жах, як бура, і загуба ваша, быццам віхура, калі прыйдуць на вас трывога і гора, Біблія (пераклад В. Сёмухі) калі прыйдзе ваш страх, як бура, і няшчасьце, як віхура, наляціць на вас; калі спадобіць вас нядоля і ўціск. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі накінецца, як бура, страх, і пагібель узнікне, быццам віхура, калі апануе вас бяда і цесната. |
Няхай як сьлімак, што ледзьве паўзе, яны счэзнуць! Няхай як спарон жанчыны яны сонца ня ўбачаць!
Бушуюць плямёны, як бушуюць воды вялікія; але пасварыцца на іх [Бог], і яны ўцякуць далёка, і будуць падхопленыя ветрам як мякіна на гарах і як [круціцца] віхор перад бурай.
Вось, бура ад ГОСПАДА, лютасьць выходзіць, і віхор шалее і спадае на галаву бязбожнікаў.
ГОСПАД павольны да гневу і вялікі сілаю, і не пакідае без пакараньня вінаватага. ГОСПАД, у буры, у віхуры шлях Ягоны, і хмара — пыл ад ног Ягоных.
Калі вось будуць гаварыць: «Супакой і бясьпека», тады неспадзявана прыйдзе на іх зьнішчэньне, быццам мукі радзін на цяжарную, і яны не ўцякуць.