БЫЦЦЁ 32:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I паслаў Якуб пасланцоў перад сабою да Эзава, брата свайго, у зямлю Сэір, на поле Эдому. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І паслаў Якаў перад сабою пасланцоў да брата свайго Ісава ў зямлю Сэір, у вобласьць Эдом, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І выправіў ён перад сабой пасланцоў да Эзава, брата свайго, у зямлю Сэір, у мясцовасць Эдом. |
I сказаў Эзаў Якубу: «Дай мне крыху чырвонай, гэтай чырвонай [стравы], бо я стомлены». Дзеля гэтага названае імя ягонае Эдом.
Выратуй, прашу, мяне з рукі брата майго, з рукі Эзава, бо я баюся яго, каб ён не прыйшоў, і не забіў мяне, і матак разам з сынамі.
I спалохаўся Якуб вельмі, і быў стрывожаны, і падзяліў людзей, якія былі з ім, і авечак, і валоў, і вярблюдаў на два табары,
Няхай пан мой пойдзе перад абліччам слугі свайго, а я пайду паволі, паводле хады чарады, якая перада мною, і паводле хады дзяцей, аж прыйду да пана майго ў Сэір».
А Абнэр, сын Нэра, начальнік войска Саўла, узяў Ішбашэта, сына Саўла, і прывёў яго ў Маханаім,
І маліўся Элісэй, і сказаў: «ГОСПАДЗЕ, адкрый вочы ягоныя, і ён убачыць». І адкрыў ГОСПАД вочы юнаку, і ён убачыў, і вось, гара поўная коней і калясьніцаў вогненных вакол Элісэя.
І гэта лік галоваў [дамоў], узброеных да вайны, якія прыйшлі да Давіда ў Хеўрон, каб перадаць яму валадарства Саўла, паводле слова ГОСПАДА.
«Агляніся, агляніся, Шуламянка, агляніся, агляніся, і мы паглядзім на цябе». «Што вы глядзіце на Шуламянку, нібы на танец двух карагодаў?»
Цяжар адносна Думы. Да мяне крычаць з Сэіру: «Вартаўнік, якая [гадзіна] ночы? Вартаўнік, якая [гадзіна] ночы?»
Адносна Эдому. «Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Ці ўжо больш няма мудрасьці ў Тэмане? Хіба спынілася рада разумных, і непатрэбнай сталася мудрасць іхняя?
Вось, Я пасылаю анёла Майго, і ён падрыхтуе шлях перад абліччам Маім, і раптоўна прыйдзе ў сьвятыню Сваю Госпад, Якога вы шукаеце, і анёл запавету, Якога вы жадаеце. Вось, Ён прыйдзе, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.
І Эдом станецца ўласнасьцю ягонай, і Сэір станецца ўласнасьцю ворагаў сваіх, а Ізраіль станецца моцным.
і паслаў весьнікаў перад абліччам Сваім. І яны, пайшоўшы, увайшлі ў мястэчка Самаранскае, каб падрыхтаваць [месца] для Яго,
на адлегласьці ў адзінаццаць дзён [дарогі] ад Харэву праз горы Сэір да Кадэш-Барнэа.
Таксама зрабіў ГОСПАД сынам Эзава, якія жывуць у Сэіры, вынішчаючы перад імі Харэяў, і яны выгналі іх, і самі жывуць на месцы іхнім аж да гэтага дня.
не чапайце іх, бо Я ня дам вам зямлі іхняй нават на стапу нагі, таму што гару Сэір Я даў у валоданьне Эзаву.
І яны атрымалі абшар ад Маханаіму, увесь Башан, усё валадарства Ога, валадара Башану, усе паселішчы Яіра, якія ў Башане, шэсьцьдзясят гарадоў.
І даў Я Ісааку Якуба і Эзава, і Эзаву Я даў гару Сэір на ўласнасьць, а Якуб і сыны ягоныя зыйшлі ў Эгіпет.