І прыйшоў Давід у Маханаім, а Абсалом пераправіўся праз Ярдан, ён і ўсе Ізраільцяне з ім.
БЫЦЦЁ 32:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I сказаў Якуб, убачыўшы іх: «Гэта табар Божы». I назваў імя месца таго Маханаім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Якаў, убачыўшы іх, сказаў: гэта рушэньне Божае. І даў імя месцу таму: Маханаім. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі ён убачыў іх, сказаў: «Гэта лагер Божы», і гэтае месца назваў Маханаім. |
І прыйшоў Давід у Маханаім, а Абсалом пераправіўся праз Ярдан, ён і ўсе Ізраільцяне з ім.
А Абнэр, сын Нэра, начальнік войска Саўла, узяў Ішбашэта, сына Саўла, і прывёў яго ў Маханаім,
І вось, пры табе Шымэй, сын Гера, Бэн’ямінец з Бахурыму, які праклінаў мяне ліхім праклёнам у дзень, калі я ішоў у Маханаім, але ён сустрэў мяне каля Ярдану, і я прысягнуў яму на ГОСПАДА, кажучы: “Не заб’ю цябе мячом”.
І маліўся Элісэй, і сказаў: «ГОСПАДЗЕ, адкрый вочы ягоныя, і ён убачыць». І адкрыў ГОСПАД вочы юнаку, і ён убачыў, і вось, гара поўная коней і калясьніцаў вогненных вакол Элісэя.
Гэтак кожны дзень прыходзілі да Давіда, каб дапамагаць яму, ажно табар ягоны стаў вялікім, як табар Божы.
Дабраславіце ГОСПАДА, усе войскі Ягоныя, служыцелі Ягоныя, што выконваеце волю Ягоную!
І ён сказаў: «Ці ты ведаеш, чаму я прыйшоў да цябе? І цяпер я вярнуўся, каб ваяваць з князем Пэрсіі. І я адыйду, і вось, прыйдзе князь Явану.
І неспадзявана зьявілася з анёлам шматлікае войска нябеснае, якое хваліла Бога і казала:
Ад пакаленьня Гада [далі] горад прыбежышча для забойцаў Рамот у Гілеадзе і пашы ягоныя, Маханаім і пашы ягоныя,
Ён адказаў: «Не. Я — князь войска ГОСПАДА, і вось Я прыйшоў». І Егошуа ўпаў на аблічча сваё, і пакланіўся яму, і сказаў яму: «Што прамовіць Госпад мой да слугі Свайго?»