Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




БЫЦЦЁ 32:2 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

2 Якаў, убачыўшы іх, сказаў: гэта рушэньне Божае. І даў імя месцу таму: Маханаім.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

2 I сказаў Якуб, убачыўшы іх: «Гэта табар Божы». I назваў імя месца таго Маханаім.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

2 Калі ён убачыў іх, сказаў: «Гэта лагер Божы», і гэтае месца назваў Маханаім.

Глядзіце раздзел Копія




БЫЦЦЁ 32:2
17 Крыжаваныя спасылкі  

Але Авэнір, сын Ніраў, правадыр войска Саўлавага, узяў Евастэя, сына Саўлавага, і прывёў яго ў Маханаім,


ад племя Гадавага: гарады сховішчы забойцаў - Рамот у Галаадзе і прадмесьці яго, Маханаім і прадмесьці яго,


Ён сказаў: не, я правадыр войска Гасподняга, цяпер прыйшоў. Ісус упаў тварам сваім на зямлю і пакланіўся і сказаў яму: што гаспадар мой скажа рабу свайму?


І раптоўна зьявілася з анёлам шматлікае войска нябеснае, славячы Бога і заклікаючы:


Хвалеце Яго, усе анёлы Ягоныя, хвалеце Яго, усе войскі Ягоныя.


бо яны бязь віны схавалі мне яму - сетку сваю; выкапалі яе на бязьвінную душу маю!


Вось яшчэ ў цябе Сэмэй, сын Геры Веньямініцяніна з Бахурыма: ён ліхасловіў мяне цяжкім ліхаслоўем, калі я ішоў у Маханаім; але ён выйшаў насустрач мне каля Ярдана, і я прысягнуў яму Госпадам, кажучы: я не заб'ю цябе мечам.


І прыйшоў Давід у Маханаім, а Авэсалом перайшоў Ярдан, сам і ўвесь Ізраіль зь ім.


І ён сказаў: «ці ведаеш ты, чаго я прыйшоў да цябе? Зараз я вярнуся, каб ваяваць зь Персідскім князем; а калі выйду, дык вось, прыйдзе князь Грэцыі.


ільвы, якія рыкаюць па здабычы і просяць у Бога ежы сабе.


І маліўся Елісей і казаў: Госпадзе! разамкні яму вочы, каб ён убачыў. І разамкнуў Гасподзь вочы слузе, і ён убачыў, і вось, уся гара напоўнена конямі і калясьніцамі вогненнымі вакол Елісея.


Ахінадаў, сын Гідо, у Маханаіме;


І выйшаў Авэнір, сын Ніраў, і слугі Евастэя, сына Саўлавага, з Маханаіма ў Гаваон.


Так з кожным днём прыходзілі да Давіда на дапамогу да таго, што ягонае рушэньне зрабілася вялікае, як рушэньне Божае.


Усе дарогі Гасподнія - міласьць і праўда тым, хто трымаецца запавету Ягонага і адкрыцьця Ягонага.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы