Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




БЫЦЦЁ 20:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

А цяпер вярні жонку гэтага мужа, бо ён — прарок, і ён будзе маліцца за цябе, і ты будзеш жыць. А калі ня вернеш, ведай, што сьмерцю памрэш ты і ўсе, хто твае».

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

а цяпер вярні жонку мужу, бо ён прарок і памоліцца за цябе, і ты будзеш жывы; а калі ня вернеш, дык ведай, што канечне памрэш ты і ўсе твае.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Цяпер вось вярні жонку мужу яе, бо ён прарок, і будзе маліцца за цябе, і ты будзеш жыць. Калі ж не захочаш вярнуць, то ведай, што памрэш смерцю ты і ўсе, хто твае».

Глядзіце раздзел



БЫЦЦЁ 20:7
42 Крыжаваныя спасылкі  

І ўбачылі яе князі фараона, і хвалілі яе перад фараонам. І была ўзятая жанчына ў дом фараона.


І наведаў ГОСПАД фараона і дом ягоны вялікімі карамі з прычыны Сарай, жонкі Абрама.


але з дрэва спазнаньня дабра і зла ня еш з яго, бо ў дзень, у які будзеш есьці з яго, сьмерцю памрэш».


бо зачыніўшы, зачыніў ГОСПАД кожнае ўлоньне ў доме Абімэлеха з прычыны Сары, жонкі Абрагама.


I прыйшоў Бог да Абімэлеха ў сьне ўначы, і сказаў яму: «Вось, ты памрэш з прычыны жанчыны, якую ты ўзяў, бо яна мае мужа».


I ўстаў Абімэлех раніцай, і паклікаў усіх слугаў сваіх, і расказаў усе словы гэтыя ў вушы іхнія; і моцна напалохаліся людзі гэтыя.


«Паслухай нас, пане мой! Князь Божы ты сярод нас; у найлепшай з нашых магілаў пахавай памёршую сваю. Ніхто з нас не адмовіць табе магілы сваёй на пахаваньне памёршай тваёй».


І сказаў Давід ГОСПАДУ, калі ўбачыў анёла, які забіваў народ: «Вось, я саграшыў, я вінаваты, але гэтыя авечкі, што яны зрабілі? Прашу, няхай рука Твая будзе супраць мяне і супраць дому бацькі майго!»


І адказаў валадар, і сказаў чалавеку Божаму: «Перапрасі аблічча ГОСПАДА, Бога твайго, і памаліся за мяне, і вернецца рука мая да мяне». І перапрасіў чалавек Божы аблічча ГОСПАДА, і вярнулася рука валадара да яго, і рухалася як раней.


І загневаўся Нааман, і адыйшоў, і сказаў: «Вось, я казаў сабе, што ён выйдзе [да мяне], і стане, і будзе клікаць імя ГОСПАДА, Бога свайго, і дакранецца рукой сваёй месца [праказы], і аздаровіць ад праказы.


[кажучы]: “Не чапайце памазанцаў Маіх, і прарокам Маім не рабіце благога!”


А таму, што мноства народу, шмат з Эфраіма і Манасы, Ісахара і Завулёна не была ачысьціўшыся, і яны елі Пасху не паводле таго, што напісана, Эзэкія памаліўся за іх, кажучы: «ГОСПАД добры няхай даруе кожнаму,


Але Ён не глядзіць на абліччы князёў і ня лічыць багатага вышэй за ўбогага. Бо ўсе яны — творы рук Ягоных.


І цяпер вазьміце сем бычкоў і сем бараноў, і пайдзіце да слугі Майго Ёва, і складзіце цэла­спаленьне за сябе. І слуга Мой Ёў памоліцца за вас. І Я ўзгляну на аблічча ягонае, і не зраблю вам благога, хоць вы не гаварылі пра Мяне слушна, як слуга Мой Ёў».


Таямніца ГОСПАДА з тымі, што баяцца Яго, і запавет Свой Ён дае ім ведаць.


I сказаў цесьць Майсея яму: «Нядобрая гэтая рэч, якую ты робіш.


I будзе ён гаварыць замест цябе да народу. I ён будзе вуснамі тваімі, а ты будзеш яму як Бог.


I сказаў ГОСПАД Майсею: «Глядзі, Я паставіў цябе як Бога для фараона, а Аарон, брат твой, будзе прарокам тваім.


І сказаў ГОСПАД мне: «Не прасі дабра для народу гэтага.


І сказаў ГОСПАД мне: «Калі б [нават] Майсей і Самуэль сталі перад абліччам Маім, душа Мая ня [зьвернецца] да народу гэтага! Выгані [іх] ад аблічча Майго, няхай яны адыйдуць!


А калі яны [сапраўды] прарокі і слова ГОСПАДА з імі, няхай яны заступаюцца ў ГОСПАДА Магуцьцяў, каб начыньне, якое засталося ў Доме ГОСПАДА, і ў доме валадара Юды, і ў Ерусаліме, не перайшло ў Бабілон.


Калі Я скажу бязбожніку: “Ты сьмерцю памрэш”, а ты яго не перасьцеражэш і ня будзеш казаць [яму], каб адвесьці бязбожніка ад бязбожнага шляху ягонага, каб ён жыў, бязбожнік той памрэ за беззаконьні свае, але Я буду шукаць на руках тваіх кроў ягоную.


Калі Я скажу бязбожніку: “Бязбожнік, ты, сьмерцю памрэш”, — а ты ня будзеш гаварыць, каб папярэдзіць бязбожніка пра шлях ягоны, бязбожнік гэты памрэ за беззаконьне сваё, але кроў ягоную Я буду шукаць на руках тваіх.


вось жа хто так саграшыў і мусіць аднагарадзіцца, павінен аддаць тое, што ўкраў, або тое, што адабраў, або што яму было даручана на захаваньне, або згубленае, што ён знайшоў,


І ачысьціць сьвятар яго перад ГОСПАДАМ, і дараваны будзе яму праступак, якім саграшыў».


А Сымон, адказваючы, сказаў: «Маліцеся вы за мяне да Госпада, каб не прыйшло на мяне тое, што вы сказалі».


Хто гаворыць [незнаёмай] моваю, збудоўвае сябе; а хто прарочыць, царкву збудоўвае.


Бог, Які шмат разоў і шматлікімі спосабамі здаўна гаварыў да бацькоў праз прарокаў,


Сужонства [няхай будзе] шанаванае ў-ва ўсіх і сужыцьцё беззаганнае; а распусьнікаў і чужаложнікаў будзе судзіць Бог.


Калі хто ўбачыў брата свайго, які грашыць грэхам не на сьмерць, няхай просіць [за яго], і [Бог] дасьць жыцьцё таму, які грашыць не на сьмерць. Ёсьць грэх на сьмерць, не кажу, каб адносна такога ён маліўся.


І казаў увесь народ Самуэлю: «Маліся за слугаў тваіх да ГОСПАДА, Бога твайго, каб мы не паўміралі, бо дадалі мы да ўсіх грахоў сваіх яшчэ і гэтае зло, бо прасілі сабе валадара».


І я не хачу грашыць перад ГОСПАДАМ, і ня кіну маліцца за вас, і буду вучыць вас шляху добраму і простаму.


І сказаў Самуэль: «Зьбярыце ўвесь Ізраіль у Міцпе, і я памалюся за вас да ГОСПАДА».


і прасілі сыны Ізраіля Самуэля: «Не пераставай за нас клікаць да ГОСПАДА, Бога нашага, каб Ён выратаваў нас з рук Філістынцаў».