БЫЦЦЁ 14:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І прыйшоў адзін з тых, што ўцяклі, і паведаміў Абраму Гебраю, які жыў каля дубровы Мамрэ Амарэя, брата Эшколя і брата Анэра, якія заключылі запавет з Абрамам. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прыйшоў адзін з ацалелых і паведаміў Абраму Габрэю, які жыў тады каля дубровы Мамрэ, Амарэяніну, брату Эшколу і брату Анэру, якія былі спрымірэнцы Абрамавыя. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І вось, адзін з тых, хто ўцёк, паведаміў Абраму, гебраю, які жыў каля дубровы амарэя, на імя Мамрэ, брата Эскола і брата Анэра: яны заключылі пагадненне з Абрамам. |
І паставіў Абрам намёт, і пайшоў, і абжыўся каля дубровы Мамрэ, што ў Хеўроне, і пабудаваў там ахвярнiк ГОСПАДУ.
акрамя таго, што зьелі юнакі, і акрамя часткі для людзей, якія хадзілі са мною. Анэр, Эшколь і Мамрэ няхай возьмуць частку сваю».
І зьявіўся яму ГОСПАД каля дубровы Мамрэ, калі ён сядзеў каля ўваходу ў намёт у сьпякоту дня.
I заключылі запавет у Бээр-Шэве. I ўстаў Абімэлех і Піколь, гетман ягоны, і вярнуліся ў зямлю Філістынскую.
яна паклікала людзей дому свайго, і сказала ім, кажучы: «Гляньце, прывялі да нас Гебрая, каб ён сваволіў у нас. Ён прыйшоў да мяне, каб легчы са мною, і я закрычала голасам вялікім.
бо я крадзьма ўкрадзены з зямлі Гебраяў, і таксама тут нічога не зрабіў, за што б пасадзіць мяне ў вязьніцу».
I быў там з намі юнак Гебрай, нявольнік начальніка варты. I мы распавялі яму, і ён патлумачыў нам сны нашыя, кожнаму сон ягоны патлумачыў.
I паставілі яму асобна, і ім асобна, і Эгіпцянам, якія елі з ім, асобна, бо Эгіпцяне ня могуць есьці з Гебраямі хлеб, бо гэта агіда для Эгіпту.
і раптам напалі Савейцы, і пазабіралі іх, а слугаў пазабівалі мячом. Ацалеў толькі я адзін, каб сказаць табе».
I сталася ў тыя дні, што вырас Майсей, і выйшаў да братоў сваіх, і ўбачыў цяжкія працы іхнія; і ўбачыў, што Эгіпцянін б’е аднаго Гебрая з братоў ягоных.
I адчыніла, і ўбачыла яго, гэтае дзіцятка; і вось, хлопчык плача; і пашкадавала яго, і сказала: «Ён з дзяцей Гебрайскіх».
I яны паслухаюць голасу твайго, і прыйдзеш ты і старшыні Ізраіля да валадара Эгіпту, і вы скажаце яму: “ГОСПАД, Бог Гебраяў, зьявіўся нам, і цяпер дай нам ісьці ў дарогу на тры дні ў пустыню, каб мы склалі ахвяру ГОСПАДУ, Богу нашаму”.
каб кожны адпусьціў на свабоду нявольніка свайго і нявольніцу сваю, Гебрая і Гебрайку, каб ніхто не трымаў у нявольніцтве брата свайго Юдэя.
І ён сказаў ім: «Я — Гебрай, і я баюся ГОСПАДА, Бога нябёсаў, Які ўчыніў мора і сухазем’е».
І дайшлі яны аж да даліны Эшколь, там зрэзалі галінку з адной гронкай вінаграду, якую несьлі на жэрдцы два [чалавекі], ўзялі яблыкаў гранатовых і фігаў.
І сказалі князі Філістынскія: «Што гэта за Гебраі?» І сказаў Ахіш князям Філістынскім: «Гэта Давід, слуга Саўла, валадара Ізраіля, які ў мяне ўжо год ці два, і я не знайшоў у ім нічога такога ад дня, у які ён прыйшоў, аж да гэтага дня!»
Адзін Бэн’ямінец уцёк з бою і прыйшоў у Шыло ў падзёртым адзеньні і з абсыпанай пылам галавою.