БЫЦЦЁ 10:22 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Сыны Сэма: Элям, Ашур, Арпахшад, Люд і Арам. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сыны Сімавыя: Элам, Асур, Арфаксад, Луд, Арам. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сыны Сэма: Элам, і Асур, і Арпаксад, і Луд, і Арам. |
Вось радавод Сэма. Сэм меў сто гадоў і нарадзіў Арпахшада праз два гады пасьля патопу.
І прыйшоў Пул, валадар Асірыі, у зямлю Ізраіля. І Мэнахэм даў Пулу тысячу талентаў срэбра, каб былі рукі ягоныя з ім і каб умацаваць валадарства ў руках сваіх.
І калі ён яшчэ гаварыў, прыйшоў іншы і сказаў: «Халдэйцы сабралі тры дружыны, напалі на вярблюдаў і пагналі іх, а слугаў мячом пазабівалі. Я адзін уцёк, каб паведаміць табе».
І станецца ў той дзень, што ГОСПАД зноў другі раз [выцягне] руку сваю, каб выкупіць рэшту народу Свайго, якая застанецца ў Асірыі і Эгіпце, у Патросе і Кушы, у Эляме і Шынэары, у Хамаце і на астравах марскіх.
Відзеж грозны зьяўлены мне. Ліхадзей ліхадзейнічае, спусташальнік пустошыць. Элям, выходзь! Мадай, бяры ў аблогу! Усім стагнаньням Я пакладу канец.
І Я пастаўлю ім знак, і пашлю выратаваных спаміж іх да народаў, у Таршыш, Пул, Люд, Мэшэх, Кешэт, Туваль і Яван, на астравы далёкія, якія ня чулі весткі пра Мяне і ня бачылі славы Маёй. І яны абвесьцяць славу Маю паміж народамі.
Там Элям і ўсё мноства яго вакол труны ягонай, гэта ўсё пазабіваныя, якія паляглі ад мяча, якія зыйшлі неабрэзаныя ў краіну падземную, гэта тыя, што сеялі страх у зямлі жывых. Ганьбу яны сваю нясуць разам з тымі, што зыйшлі ў магілу.
І бачыў я ў відзежы, і сталася ў відзежы, што я ў Шушане сталіцы, якая ў краіне Элям, і я бачыў у відзежы, і я быў каля ракі Улай.
І абвясьціў ён прароцтва сваё, і сказаў: «З Араму прывёў мяне Балак, валадар Мааву, з гор усходніх, [кажучы]: “Прыйдзі і пракляні мне Якуба! Прыйдзі і навядзі няшчасьце на Ізраіля!”