I вырасьлі хлопчыкі, і быў Эзаў спрытным паляўнічым, чалавекам поля, а Якуб быў чалавекам рахманым, які жыў у намётах.
АСІІ 12:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Але Я — ГОСПАД, Бог твой, [ад выхаду] з зямлі Эгіпецкай. І Я зноў вярну цябе ў намёты, як у дні спатканьня [са Мною]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А Я, Гасподзь Бог твой ад самай зямлі Егіпецкай, зноў пасялю цябе ў кушчах, як у дні сьвята. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Я, вось, Госпад, Бог твой з зямлі Егіпецкай; дазволю табе яшчэ пражываць у палатках, як было ў днях сходу. |
I вырасьлі хлопчыкі, і быў Эзаў спрытным паляўнічым, чалавекам поля, а Якуб быў чалавекам рахманым, які жыў у намётах.
І сказаў валадар прароку Натану: «Вось, я жыву ў доме кедровым, а Каўчэг Божы знаходзіцца ў намёце».
І справілі Сьвята Намётаў, як напісана, і [складалі] цэласпаленьні штодзённыя лікам паводле пастановы, як павіннасьць кожнага дня [вымагала].
І ня будзеце вы будаваць дамоў, ня будзеце сеяць насеньне, ня будзеце садзіць вінаграднікі і ня будзеце мець іх, але будзеце жыць у намётах усе дні вашыя, каб жылі вы шмат дзён на абліччы зямлі, на якой вы вандруеце”.
Як клетка поўная птушак, так дамы іхнія поўныя падману, і такім чынам яны становяцца слаўнымі і багатымі,
Але Я — ГОСПАД, Бог твой, [ад выхаду] з зямлі Эгіпецкай, і ты ня ведаў Бога, акрамя Мяне, і няма Збаўцы, акрамя Мяне.
І дам ёй там вінаграднікі ейныя і даліну Ахор як браму надзеі. І яна адкажа там, як у дні маладосьці сваёй, як у дзень выхаду яе з зямлі Эгіпецкай.
Няхай будуць у вас вагі праведныя, эфа праведная і гін праведны. Я — ГОСПАД, Бог ваш, Які вывеў вас з зямлі Эгіпецкай.
Я — ГОСПАД, Бог ваш, Які вывеў вас з зямлі Эгіпецкай, каб вы не былі там нявольнікамі. Я зламаў ярмо вашае, каб хадзілі вы з узьнятымі галовамі.
Бо Я вывеў цябе з зямлі Эгіпецкай, і выкупіў цябе з дому няволі, і паслаў перад абліччам тваім Майсея, Аарона і Мірыям.
якіх рэжуць тыя, якія купляюць [іх], і не вінаватыя, а тыя, што прадаюць іх, кажуць: “Дабраслаўлёны ГОСПАД, што я ўзбагацеў!” І пастухі іхнія не шкадуюць іх.
Я — ГОСПАД, Бог ваш, Які вывеў вас з зямлі Эгіпецкай, каб быць Богам вашым. Я — ГОСПАД, Бог ваш!»